У пятнiцу мусульмане Беларусi разам з усiм iсламскiм светам пачынаюць святкаваць адну з самых значных дат у сваiм календары — Курбан‑Байрам — свята ахвярапрынашэння, якое доўжыцца 4 днi.
Упершыню ў гiсторыi Аб’яднання беларускiх мусульман напярэдаднi свята было арганiзавана паломнiцтва ў Меку групы з 30 чалавек — хадж. Сёлета таксама ўпершыню падчас свята будзе арганiзавана прынясенне ў ахвяру 15 быкоў.
Асноўныя абрады хаджу, па паданнi, былi вызначаны Мухамадам падчас Яго развiтальнага паломнiцтва. Гэта: апрананне ў асаблiвае адзенне, стаянне на гары Арафат i сямiкратны абыход вакол Каабы (старажытнага храма, якi з’яўляецца цэнтрам iсламскага свету, своеасаблiвай яго воссю). Той, хто здзейснiў хадж, дадае да свайго iмя слова «хаджы» i можа насiць зялёную чалму. Хадж надзвычай аб’ядноўвае мусульман ва ўсiм свеце.
Свята ахвярапрынашэння нагадвае вернiкам гiсторыю Ібрагiма, якому Гасподзь загадаў прынесцi ў ахвяру сына Iсмаiла. Прарок быў гатовы выканаць волю Бога, але ў апошнi момант Усявышнi спынiў яго i замянiў ахвяру на барана. З таго часу ахвярапрынашэнне стала формай пакланення Богу i наблiжэння да Яго.
У Курбан‑Байрам прыносяць у ахвяру маладых авечак, козаў, кароў i вярблюдаў. Мяса ахвярных жывёл звычайна дзеляць на тры часткi: адну аддаюць бедным, другую — сваякам i суседзям, а трэцюю ядуць у коле сям’i за святочным сталом.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары