У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 прозвішчаў — цяпер у ім 3068 чалавек
21 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых, даследчыцу беларускіх вязняў ГУЛАГа Валерыю Чарнаморцаву, аўтара блога «Беларусь у акне» Аляксандра Гурніка.
Каментары