Спорт1010

Міжнародная федэрацыя фехтавання прыпыніла дыскваліфікацыю ўкраінскай спартсменкі за адмову паціскаць руку расіянцы

Выканкам Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) прыпыніў дыскваліфікацыю Вольгі Харлан на чэмпіянаце свету ў Мілане. Раней яе наклалі за тое, што ўкраінка адмовілася паціскаць руку расіянцы Галіне Смірновай пасля выйгранага ў яе паядынку.

Вольга Харлан

Пасля паядынку расіянка падышла да Харлан з працягнутай рукой, але Вольга Харлан выставіла шаблю наперад і нешта сказала сваёй апанентцы.

Паводле правілаў FIE, «адмова фехтавальшчыка прывітаць суперніка, рэферы і гледачоў да пачатку паядынку або пасля апошняга ўдару караецца чорнай карткай (дыскваліфікацыяй)». Але няма дакладнага апісання, ці маецца на ўвазе менавіта поціск рукі.

Спачатку было прынята рашэнне аб дыскваліфікацыі ўкраінскай спартсменкі, ёй пагражала адхіленне на 60 дзён ад усіх турніраў. Але паколькі выпадак набыў вялікі рэзананс, то цяпер ранейшае рашэнне перагледжанае, прычым каб абысці правілы, знайшлі цікавы выхад.

У рашэнні адзначаецца, што Харлан мела права не ціснуць руку Смірновай паводле дзейнага на турніры кавід-пратакола. І ўвогуле федэрацыя расцаніла жэст са шпагай у канцы як вітанне.

Такое рашэнне FIE прыняла не сама сабой, а пад уплывам закліку МАК, які ўмяшаўся ў сітуацыю. Ён нават кваліфікаваў Вольгу Харлан на Алімпіяду-2024 нягледзячы на тое, што яна не змагла з-за гэтай сітуацыі прайсці адбор.

Цяпер украінка зможа выступіць у камандным турніры, які пройдзе 29 ліпеня. Харлан патрапіла ў заяўку каманды. Расія і Беларусь да каманднага турніру не дапушчаныя.

Каментары10

  • Колька
    28.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Сматрашчы
    28.07.2023
    Инагда не да законау.
  • База прием
    29.07.2023
    Азаронка на них нету!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню36

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная44

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі9

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі17

Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага10

Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ7

Рамзан Кадыраў ледзь не патануў на адпачынку ў Турцыі9

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню36

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць