Грамадства

У Шаркаўшчыне пакаралі суткамі шматдзетнага бацьку

Суддзя суда Шаркаўшчынскага раёна Аксана Табола 19 ліпеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў пакарала арыштам на пяць сутак мясцовага жыхара і шматдзетнага бацьку Уладзіміра Рынкевіча, паведамляе «Віцебская вясна».

У судзе было заяўлена, што Уладзімір Рынкевіч размяшчаў, захоўваў і доўгі час распаўсюджваў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» інфармацыю інтэрнэт-супольнасцяў Stop Luka і «Белсат», унесеных у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пры вынясенні пакарання суддзя Табола прыняла ў разлік, што «правапарушальнік» шчыра раскаяўся, а таксама тое, што ў яго на ўтрыманні маюцца малалетнія дзеці.

Тым не менш, суд на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП вырашыў прысудзіць Рынкевічу адміністрацыйны арышт на тэрмін 5 сутак, але тэлефона вырашыў у даход дзяржавы не канфіскоўваць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты24

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было21

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве5

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута1

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты24

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць