Грамадства2929

«Яны — абслуга. Лёкаі. Ніжэйшыя чыны». Азаронак даў волю «пралетарскай нянавісці» да айцішнікаў і ўсёй «сферы паслуг»

Прапагандыст Рыгор Азаронак у сваёй чарговай калонцы ў «Мінскай праўдзе» абліў брудам айцішнікаў і супрацоўнікаў сферы паслуг. Ëн супрацьпаставіў ім тых, да каго сам не належыць.

«Яны — абслуга. Лёкаі. Ніжэйшыя чыны… Яны павінны быць найбольшымі жабракамі, а не грэбці, незразумела за што, бабло лапатамі, як гэта адбываецца цяпер. Быць «ойтишником» павінна быць сорамна… Гэтым павінны палохаць дзяцей, калі не будуць урокі вучыць».

Разам з айцішнікамі патрапілі пад раздачу і іншыя людзі разумовай працы, нянавісць да якіх Азаронак выдае ў эфір у самых хамскіх выразах, на якія толькі здольны. Асаблівы гнеў у яго выклікаюць публічныя асобы, якія «ўяўляюць, што іх думка — ісціна ў апошняй інстанцыі».

Але ў той жа час Азаронак заклікае:

«Прыгледзьцеся да іншых твараў. Да тых людзей, якія сустракаюцца з прэзідэнтам. У палях. Ля камбайнаў, у пыле жніва… Гэта — аснова жыцця. Яны — на чале. Рабацягі, лекары, настаўнікі».

Тое, што характар ягонай асабістай працы вельмі далёкі ад працы гэтых нібыта шанаваных ім людзей і куды бліжэйшы — формай, а не зместам — да працы тых людзей, адносна якіх ён заклікае «ўспомніць, што такое класавая нянавісць», прапагандыста анічуць не бянтэжыць. 

Каментары29

  • Мікола)))
    03.08.2023
    Сам Грыша не на камбайне ў полі, ня ў пылу жніва. Не настаўнік, ня лекар. Ён дармаед.
  • No
    03.08.2023
    No ,рэдактары НН вы задаўбалі рэдагаваць мае каментары!
    Я шчыра назваў гэту нелюдзь - г...м
  • Вася
    03.08.2023
    Это говорит наверное о не зрелости его личности. Папка устроил на работу, сам ничего никогда не добивался, да и собственно никогда ничем и не занимался, что даже не понимает чем занимаются айтишники и почему у них высокая зарплата, которой он скорее всего завидует
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі10

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг2

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць