Грамадства1010

Каардынацыйная рада выказала недавер Азараву

Каардынацыйная рада выказала недавер Аляксандру Азараву ў якасці прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета ў аднаўленні правапарадку і законнасці.

Аляксандр Азараў (у цэнтры) з калегамі па Аб'яднаным пераходным кабінеце. Архіўнае фота Офіса Ціханоўскай

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале Каардынацыйнай рады.

«Вынікі галасавання:

КР не ўзгадніла кандыдатуры прадстаўніка АПК у аднаўленні правапарадку Аляксандра Азарава і не рэкамендуе падаўжаць яго прадстаўнічых функцый.

За — 11

Супраць — 35

Устрымаліся — 30».

Раней у аб'яднанні сілавікоў супраць дыктатуры «Байпол», якое ўзначальваў падпалкоўнік Міністэрства ўнутраных спраў Азараў, адбыўся раскол.

Яго прычынай называюць тое, што арганізацыя засталася без фінансавання заходніх донараў пасля таго, як супольна з украінскай разведкай арганізавала атаку на расійскі самалёт-разведчык у Мачулішчах.

Аб'яднаны пераходны кабінет — гэта правобраз беларускага ўрада ў выгнанні. Каардынацыйная рада — гэта кансультатыўны орган, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных ініцыятываў.

Чытайце таксама:

Азараў расказаў, што дыверсію ў Мачулішчах «Байпол» правёў разам з СБУ і пасля гэтага страціў фінансаванне

 

Каментары10

  • святая
    06.08.2023
    ну надо ж найти какого-то козла отпущения
  • Праўдаруб
    06.08.2023
    Во дзе прыкол будзе, калі падпалкоўнік Азараў пасля гэтага вернецца ў РБ, дзе атрымае пазачарговае званіе і грамату з рук Лукі
  • незразумела
    06.08.2023
    што маем:
    1. здарыўся раскол, бакі не давяраюць адзін аднаму і выказваюць абвінавачванні
    2. ціханоўская заяўляе пасля гэтага, што цяпер будуць 2 структуры, дзеліць між імі сацсеткі і гаворыць, што з усіх бакоў усе праверылі, усе добра, праблем няма
    3. раптам выказваюць недавер і не жадаюць, как азараў нават прадстаўніком быў

    узнікаюць пытанні:

    чаму, калі усе добра, з'явіўся недавер?
    чаму ўтойваецца прычыны, па якім недавяраюць азараву, а не тым, хто адкалоўся?
    чаму вы азараву не давяраеце, прычыну не кажаце, але людзі павінны давяраць, асабліва тыя, хто у "плане"?

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць