У Купянскім раёне абвясцілі прымусовую эвакуацыю насельніцтва. Расія вядзе там наступ
Улады Харкаўскай вобласці абвясцілі аб пачатку абавязковай эвакуацыі з 37 населеных пунктаў Купянскага раёна праз пастаянныя абстрэлы.

Наступствы бамбавання Купянска, 10 жніўня. Фота: сацсеткі
Эвакуяваць збіраюцца жыхароў населеных пунктаў, якія знаходзяцца побач з зонай баявых дзеянняў.
Напярэдадні камандуючы сухапутнымі войскамі Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Сырскі распавёў аб цяжкай абстаноўцы, якая склалася на Купянскім кірунку, дзе, паводле наяўных даных, сканцэнтравана каля 100 тысяч расійскіх вайскоўцаў.
«Мэта праціўніка — прарваць абарону нашых войскаў і выйсці непасрэдна ў Купянск», — цытавала «Украінская праўда» словы камандуючага.
Каментары