Грамадства44

У мінскай бальніцы памёр мужчына нібыта пасля «гутаркі» ў РУУС. Што пра гэта вядома?

Тэлеканал «Белсат» учора на падставе сваіх крыніц паведаміў, што ў Мінску нядаўна пасля «гутаркі» ў Першамайскім РУУС у бальніцы памёр мужчына. У яго нібыта былі пераломы пазванкоў шыйнага аддзела. Цяпер высветліліся некаторыя падрабязнасці гэтай справы, хоць поўнай яснасці пакуль усё адно няма.

Фота ілюстрацыйнае

«Памёр ён у шпіталі хуткай дапамогі ад атрыманых траўмаў, а менавіта — пералом 2, 3, 4-га пазванкоў шыйнага аддзела, — на пятыя суткі пасля аперацыі», — паведамілі «Белсату» знаёмыя загінулага.

Паводле крыніц тэлеканала, мужчыну затрымалі 5 жніўня ў Новай Баравой у краме «Гіпа». У бальніцу яго даставілі нібыта пад канвоем з Першамайскага РУУС. Ці праводзіцца праверка па факце смерці мінчука — невядома.

Удалося таксама ўстанавіць, што мужчыну звалі Арцём Заяц, яму было 32 гады. 

Выданне «Люстэрка», у сваю чаргу, пры дапамозе ініцыятывы Belpol высветліла, што Арцём Заяц быў неаднаразова судзімы, як правіла, за крадзяжы. Два разы яго затрымлівалі ў 2011 годзе, пасля чаго ён адбываў тэрмін 1,5 года пазбаўлення волі ў ПК-17 у Шклове. У маі 2020 года яму прысудзілі паўтара года калоніі агульнага рэжыму за ўхіленне ад «хіміі», якую ён атрымаў у 2019 годзе за крадзеж і прысваенне маёмасці.

Пры гэтым у Belpol падкрэслілі, што яны не валодаюць інфармацыяй, за што Арцём Заяц быў затрыманы гэтым разам.

Чытайце таксама:

Столінскага блогера Аляксандра Ігнацюка, імаверна, вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»

Жанчыну з Фаніпаля асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

У Германіі затрымалі пяцярых беларусаў, якія там працавалі нелегальна

Каментары4

  • Ёсік
    15.08.2023
    І на жаль, нас гэта ўжо не зьдзіўляе, не абурае, што апясьля наведваньня міліцэйскага пастарунка памёр суайчыньнік. І адкуль пераломы шыйных пазванкоў. Народ маўчыць, бо ўсіх пад плінтус, як прусакоў, лукашэнка загнаў. Грамадзяне, калі пачнецца буранка ці будзе шчэ якая непагадзь, беражыце партрэты даражэнькага ляксандра лукашэнкі, спасайте, нават калі вам самім пагражае сьмерць. Хутка, вельмі хутка ад качанавай пачуем.
  • Mar
    15.08.2023
    UF, а если судим, то его можно убивать? Он уже человек низшего сорта и не стоит жалости?
  • гоблен
    15.08.2023
    не, ну если ранее был судим, то шею можно ломать. Это Белорусам нельзя, беспредел жешь. А люмпен-пролетариату можно. Ошиблись, походу, в Белполе. На "нашего" не похож 🤦‍♂️

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць