Свет66

Сродкі Еўрасаюза, што прызначаліся Беларусі і Расіі, перанакіруюць Украіне і Малдове

Сродкі ад Еўрасаюза, якія раней былі запланаваныя на яго праграмы, сумесныя з Беларуссю і Расіяй, будуць перанакіраваныя Украіне і Малдове. Пра гэта паведамляецца на сайце Еўракамісіі.

Фота: Artur Widak / NurPhoto via Getty Images

Гаворка ідзе пра 135 млн еўра, запланаваныя на 2021—2027 гады па праграмах Interreg NEXT (адзін з інструментаў падтрымкі ЕС, які накіроўваецца на развіццё сфер аховы здароўя, экалогіі, навуковай дзейнасці, развіцця транспарту і іншых галін).

Зараз гэтыя сродкі будуць накіраваныя на аналагічныя патрэбы для Украіны і Малдовы. Пастанова прынятая праз вайну ва Украіне.

«Я радая, што сродкі, якія мы першапачаткова планавалі на гэтае супрацоўніцтва, зараз пойдуць на праграмы ЕС з Украінай і Малдовай. Гэта дапаможа ўмацаваць супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі ЕС і мясцовымі зацікаўленымі бакамі з украінскімі і малдаўскімі партнёрамі», — заявіла еўрапейская камісарка па згуртаванні і рэформах Эліза Ферэйра.

ЕС ужо прыпыняў праграмы з Беларуссю і Расіяй у сакавіку 2022 года. Тады 26 млн еўра таксама перадавалі Украіне і Малдове.

Раней Еўрасаюз прыпыніў супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю ў рамках праграм трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрапейскага інструмента суседства (ENI CBC) і па праграме Interreg для рэгіёна Балтыйскага мора.

Агульнае фінансаванне Еўрасаюза для васьмі праграм з Расіяй складала 178 мільёнаў еўра, а агульнае фінансаванне ЕС для дзвюх праграм з Беларуссю — 257 мільёнаў еўра.

Каментары6

  • Бб
    17.08.2023
    Оптимист, неа, жирным котам как ты.
  • Абяцанкі цацанкі
    17.08.2023
    А як Барэль абяцаў падтрымліваць беларусаў? Языкам?
  • Валошка
    17.08.2023
    Дзякуй Богу! Можа, гэта неяк прымусіць нашых гранта-балбатуноў пачаць абапірацца на сваіх людзей, а не на барэляў. Хаця наўрадці!

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты20

Грамадствадапоўнена20

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Анархіст Дзядок выказаўся супраць дазволу на аборты. Але лічыць, што заканадаўчая забарона нічога не дасць49

«Ваш маскоўскі гаспадар сто гадоў не пратрымаецца». Міністр замежных спраў Украіны рэзка адказаў Орбану8

Беларусы будуць плаціць падатак за сувеніры з мерапрыемстваў6

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў22

Сябар Усера Анатоль Вайцяхоўскі папрасіў дапамогі ў польскага суддзі-ўцекача Томаша Шміта11

З 1 лютага вырастуць «узроставыя» даплаты да пенсій

Прэзідэнтам Балгарыі стала Іліяна Ётава1

У Мінсувязі патлумачылі пра абмежаванне мабільнага інтэрнэту7

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты20

Грамадствадапоўнена20

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць