Грамадства

У Зэльве судзяць мясцовага прадпрымальніка за паклёп і абразу Лукашэнкі

У будынку суда Зэльвенскага раёна 28 жніўня пачынаецца крымінальны працэс у дачыненні да Віктара Ламекі. Яго вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), піша «Вясна».

Віктар Ламека. Фота: сацыяльныя сеткі

Прадпрымальнік з Зэльвы, палітзняволены Віктар Ламека быў жорстка затрыманы 29 сакавіка і збіты пры затрыманні. Спачатку на яго склалі пратакол па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП Беларусі (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Не даўшы Ламеку нават пакінуць будынак суда, сілавікі зноў затрымалі яго і зноў склалі пратакол па арт. 19.11. Калі мужчына знаходзіўся ў следчым ізалятары, на яго склалі трэці пратакол.

Пазней стала вядома, што Ламека знаходзіцца ў СІЗА, яму выстаўлена абвінавачанне ўжо па крымінальных артыкулах. Пакуль мужчына быў у СІЗА, у яго памерла маці, піша «Гарадзенская вясна».

Яго ўтрымліваюць у СІЗА горада Баранавічы.

Віктар Ламека вядомы тым, што раней судзіўся з падатковай і бараніў прадпрымальнікаў з Гарадзеншчыны ў судах рознай інстанцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць