Усяго патроху33

Астраномы папярэдзілі пра ўнікальную блакітную суперпоўню. Яе будуць бачыць і беларусы

На гэтым тыдні беларусы змогуць назіраць у небе самы вялікі і самы яркі Месяц 2023 года. Як растлумачылі астраномы, трэцяя з чатырох поўня гэтага сезона — унікальная блакітная суперпоўня.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Nath Bunyapisitsopar / vecteezy.com

Па інфармацыі партала Space.com, незвычайны выгляд натуральны спадарожнік Зямлі набудзе ў ноч на сераду, 30 жніўня. Як растлумачылі спецыялісты, гэтая поўня акажацца адметнай адразу з некалькіх прычын.

Па-першае, 30 жніўня будзе не проста поўня, а так званы Блакітны Месяц. Але, нягледзячы на такую назву, спадарожнік Зямлі не будзе афарбаваны ў сіні або блакітны колер. Такая назва абумоўленая не зменай колеру Месяца, а рэдкасцю самой астранамічнай з'явы.

Астраномы называюць блакітнай кожную трэцюю поўню з чатырох у адным астранамічным сезоне альбо другую поўню ў каляндарным месяцы. Такім чынам, гэта не нейкая асаблівая астранамічная з'ява, а ў большай ступені вынік неадпаведнасці каляндарнага года месяцоваму.

Статыстычна Блакітны Месяц — не такая ўжо і рэдкая астранамічная з'ява. Яна здараецца кожныя два-тры гады. Мінулы Блакітны Месяц можна было назіраць у жніўні 2021 года, а наступнага прыйдзецца чакаць да жніўня 2024-га.

Другой характэрнай асаблівасцю такой поўні будзе тое, што яна супадзе з перыгеем — пунктам арбіты, калі спадарожнік набліжаецца да Зямлі на максімальна блізкую адлегласць.

Такім чынам, Блакітны Месяц будзе яшчэ і суперпоўняй, і для назіральнікаў з Зямлі ён будзе здавацца прыкладна на 7% большым і ярчэйшым за звычайны.

Па-трэцяе, астраномы папярэдзілі, што да будучага Блакітнага Месяца таксама далучыцца яркі кальцавы газавы гігант Сатурн. У краінах Паўночнага паўшар'я, да якіх адносіцца і Беларусь, убачыць гэтую планету можна будзе, арыентуючыся на зорным небе на сузор'е Вадалея — крыху вышэй і правей Месяца.

Незвычайную яркасць Сатурну на зорным небе нададуць адбітыя сонечныя прамяні — 30 жніўня планета будзе размяшчацца проста насупраць Сонца.

Такім чынам, калі ўмовы надвор'я будуць спрыяльнымі, у беларусаў з'явіцца выдатная магчымасць не толькі паназіраць за незвычайна яркімі касмічнымі аб'ектамі, але і зрабіць прыгожыя фота.

Каментары3

  • Капернік
    28.08.2023
    І хто ўсё на тым месяцы мяняе каляровыя шкельцы?... То ён жоўты. То ружовы, то блакітны... Здэцца сонца блакітным колерам ня сьвеціць...
  • нявеста саладухи
    28.08.2023
    галубая лу
    нааа
    га лу бааа я

    он так пел
    так старался
    (забыла кто)
    но он умер
  • Первая любовь Максима Дизайнера
    28.08.2023
    Жаль,что наш с Максимом любимый исполнитель -Боря Моисеев не дожил.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць