Грамадства1212

«Трэба не пагружацца ў культуру і гісторыю носьбітаў мовы». Намеснік міністра адукацыі расказаў, як ідэйна правільна вывучаць замежныя мовы

У беларускіх школах пры вывучэнні замежнай мовы больш не будуць рабіць пагружэння ў асяроддзе, заявіў намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай у эфіры дзяржтэлеканала СТБ.

Фота: sasirin pamai / vecteezy.com

«У нас на працягу лета працавала маніторынгавая група Міністэрства адукацыі ва ўстановах адукацыі ўсёй краіны. І хачу вам сказаць, што на 2 865 устаноў, якія сёння функцыянаваць пачынаюць, адносна гісторыі, геаграфіі, адносна гэтых кабінетаў, ім была нададзена пільная ўвага.

І скажу так, адзінкі на 2 865, так, паказвалася пра тое, што дзесьці па-старому дамінуе брытанскі сцяг над беларускім у кабінеце замежнай мовы. Калісьці гэта ўсё рабілася, выбудоўвалася. Там двух'ярусны аўтобус, тэлефонная будка брытанская, пагружэнне ў асяроддзе і ўсё астатняе. Гэта ўсё выпраўляецца», — паведаміў ён.

Паводле чыноўніка, у міністэрстве ўжо дамовіліся з выкладчыкамі, як вывучаць замежныя мовы ў беларускіх школах далей.

«Тады ж у замежнай мове, мы ўжо дамовіліся, вызначыліся з выкладчыкамі, трэба не вывучаць і пагружацца ў культуру і гісторыю носьбітаў мовы, а ведаць сваю культуру і гісторыю на замежнай мове, у гэтым няма нічога дрэннага, наадварот, карысна», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Чым вядомы намеснік міністра адукацыі, які даў ашаламляльны адказ пра «фамілію» ў атэстатах

«Возможно использование в белорусском языке слова «фамілія». Мінадукацыі заўважыла памылку ў атэстатах, але дало ашаламляльны адказ

Намеснік міністра адукацыі: Вялікая Айчынная вайна будзе ў кожным экзаменацыйным білеце па гісторыі

Намеснік міністра адукацыі: Вялікая Айчынная вайна будзе ў кожным экзаменацыйным білеце па гісторыі

Каментары12

  • гоблен
    28.08.2023
    Если там не будет ещё и погружения, что ж там останецо? Гоблен недоумевает ля
  • Абу
    28.08.2023
    Дразды із зэ кэпітал ов Белараша...
  • Багдан
    28.08.2023
    А навошта ў школе, калі мэта выхаваць вату і лукашыстаў, увогуле нейкія мовы акрамя расейскай? Бондаравай на іх няма!

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць