Грамадства33

Ці дапусцяць дзіця да заняткаў без школьнай формы? Вось што адказалі ў Мінадукацыі

Школьніка дапусцяць да заняткаў і без формы, але з бацькамі будзе праведзена гутарка, паведаміла БЕЛТА намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі — начальніца ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Адназначна так. Не маюць права не пусціць», — сказала Ірына Каржова, адказваючы на пытанне, ці пусцяць ва ўстанову адукацыі дзіця без школьнай формы.

Аднак далей педагогі будуць працаваць з бацькамі гэтага вучня, звяртаючы ўвагу на тое, як можа адчуваць сябе дзіця ў калектыве. Пры неабходнасці будзе прапанавана матэрыяльная дапамога, адзначыла начальнік упраўлення.

У школу пусцяць і без зменнага абутку. «Пусцяць, вядома, але зноў жа — будуць працаваць з бацькамі», — сказала Ірына Каржова.

Яна звярнула ўвагу на тое, што бацькі, прыходзячы на работу ў зімовых ботах, пераабуваюцца, паколькі праводзіць у іх цэлы дзень у памяшканні нязручна і нездарова.

«Тут, як і з харчаваннем: можна адмовіцца. Але ў той жа час трэба растлумачыць, што для здароўя дзіцяці з'есці гарачы суп лепш, чым булачку з сокам», — сказала начальніца ўпраўлення.

Каментары3

  • Мы не рабы, рабы немы
    29.08.2023
    Бацькі адсядзяць 15 сутак і будзе форма
  • Мойша
    29.08.2023
    Хворыя сталіністы паехаўшыя
  • Неабыякавы
    29.08.2023
    Не ўсе дарослыя мяняюць абутак на працы. Так што добра даць магчымасць, выбар: зручна чалавеку - хай зьменіць абутак, не - значыць ня трэба патрабаваць.
    Ну, і з формай мабыць тая самая справа.
    Ну, і што хвалюе - колькі той формы трэба купляць, каб у ёй кожны дзень хадзіць? Нятанна гэта мець хаця б два камплекты. І памятаем, што дзеці хутка растуць.

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта5

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя12

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў доме 1880 года з голымі сценамі. Колькі просяць?3

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць