Грамадства11

На літоўска-беларускай мяжы ў Лаварышках тых, хто едзе з Беларусі, абнюхвае і абшуквае сабака. І атрымлівае за гэта пачастунак

У звычайны працоўны дзень праз КПП у Лаварышках (з беларускага боку — «Катлоўка») праязджае няшмат машын. Ахвотныя трапіць у Літву павінны прайсці пільны надгляд. Ён пачынаецца з праверкі дакументаў, пазней аглядаюць транспартны сродак і рэчы, якія вязуць людзі. Рэчы абнюхваюць службовыя сабакі. Адзін з іх — Ёга, піша Delfi.lt.

Стоп-кадр відэа

«Мы спачатку аглядаем кузаў звонку. Я паказваю Ёгу, дзе шукаць. Калі бачу, што ён кідаецца, паказваю канкрэтнае месца. Калі ён абыходзіць кузаў, мы аглядаем салон. Я адкрываю дзверы машыны, даю панюхаць, звяртаю ўвагу на месцы, дзе сабака не нюхаў. Калі бачу, што нешта прапусціў, паўтараю каманду. Потым пераходжу да іншых дзвярэй. У канцы аглядаем багажнік, прашу чалавека дастаць рэчы і даць іх сабаку абнюхаць», — распавяла супрацоўніца мытні Рамена Баўрэне.

На пытанне, як сабака паказвае наяўнасць нелегальных тавараў: «Калі знаходзіць, спыняецца, замірае». Калі сабака знаходзіць кантрабанду, ён радуецца — за гэта яму даецца пачастунак або чакае гульня.

«Базавы курс навучання сабакі складае 180 гадзін, пасля гэтага ідуць пастаянныя трэніроўкі, нагадванні, матывацыя або мячыкам, або цацкай. Праверку можа ўскладніць спякота, часам пасажыры вязуць з сабой катоў — гэта таксама перашкода, трэба прасіць прыбраць жывёлу з машыны. Усякае бывае. Сабакі — жывыя істоты, на іх уплываюць розныя фактары. Часам можа быць праблема са здароўем.

Працягласць праверкі залежыць ад таго, як працуе сабака. Важна, каб ён не стаміўся. Вось цяпер я бачу, што сабака нічым не зацікавіўся, а нюхае старанна. Ён сам радуецца, калі нешта знаходзіць, таму пасля знаходак матывацыя павышаецца», — сказала Баўрэне.

Ад тыпу транспартнага сродку і спосабу перавозкі залежыць колькасць кантрабанды.

Паводле даных Мытнага дэпартамента, калі яе хаваюць у канструкцыі паўпрычэпа (часцей за ўсё ў падлозе або столі) то гаворка ідзе пра дзясяткі ці сотні тысяч пачкаў. Да дзёрзкіх спосабаў перавозкі адносяцца такія выпадкі, калі кантрабанду вязуць, толькі злёгку прыкрыўшы яе афіцыйным грузам, напрыклад, агуркамі, торфам і г. д. Падчас такіх знаходак налічваюць да 1000 скрынак з цыгарэтамі (каля 0,5 млн. пачкаў). Для ўважлівага кантролю мытня выкарыстоўвае рэнтген — на ім праглядаюць і легкавыя і грузавыя аўтамабілі.

«Рэнтгенаўская праверка пачынаецца з таго, што супрацоўнікі мытні ацэньваюць рызыку і накіроўваюць машыну на праверку», — распавёў інспектар-рэнтгенолаг Дар'юшас Дэкявічус.

Спецыялісты запускаюць транспартны сродак у спецыяльны ангар, кіроўцу запрашаюць у асобнае памяшканне, інфармуюць пра шкоду радыяцыі для чалавека. Пакуль тэхніку скануюць, кіроўца знаходзіцца ў асобным памяшканні і чакае.

«Вынікі аналізуюць крыміналісты і даюць далейшыя распараджэнні. Працэс доўжыцца 10-15 хвілін. Калі заўважаюць нешта падазронае, то машына едзе ў іншы ангар, там яе разгружаюць і г. д.», — сказаў Дэкявічус.

Паводле яго, кантрабандысты імкнуцца выдумляць усё больш дасканалыя спосабы перавозкі кантрабанды. На пытанне, якую самую вялікую кантрабанду ўдалося затрымаць яму асабіста, Дэкявічус адказаў: «2000 пачкаў, у грошах гэта 3 млн еўра. Гэта было ў канцы сакавіка».

Каментары1

  • Žvir
    30.08.2023
    Akras. :) Halava bielaja, nos i lievaje vucha ciomnyja. :) Čakaje, kab pačastavali čym smačnieńkim, dy pahuliali ź jm... Kaliści zaviadu sabie sabaku, alie poki nie mahu...

Цяпер чытаюць

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?6

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска 1,5 года збірала манеты ў бутэльку з-пад газіроўкі1

Даверанай асобе лукашэнкаўскага спарынг-партнёра Улаховіча далі калонію па трох палітычных артыкулах4

Улады хочуць зрабіць Навагрудак горадам-музеем5

Перавозчыкі расказалі, за колькі часу цяпер праходзяць мяжу аўтобусы ў Польшчу і Літву

Учора Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы. Беларусы сутыкнуліся з першымі цяжкасцямі2

У беларусаў у Расіі інтэрнэт працаваць не будзе7

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?6

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць