Навука і тэхналогіі

Распрацаваны першы экзашкілет, які сам «вучыцца» ў працэсе карыстання

Рабатызаваны экзашкілет, падобны да ботаў, дапамагае людзям хадзіць хутчэй пры меншым спажыванні энергіі.

Фота: Stanford University

Новы рабатызаваны экзашкілет, падобны да абутку, выкарыстоўвае спецыяльныя сэнсары для адаптацыі да кожнага чалавека, які яго носіць. The Verge называе гэта значным крокам наперад для робататэхнікі. Прылада дапамагае вырашыць адну з вялікіх праблем пры распрацоўцы сістэм, якія дапамагаюць людзям хадзіць: праблему таго, што кожны ходзіць па-рознаму.

Экзашкілеты — гэта не новая канцэпцыя. Даследчыкі даўно думаюць, што яны могуць дапамагчы людзям з праблемамі мабільнасці або зняць частку нагрузкі для людзей тых прафесій, што патрабуюць пастаяннага руху. Але да гэтага часу прылады, якія добра працавалі ў лабараторыях, не так проста было перавесці ў рэальны свет. Яны часта грувасткія і цяжкія ў выкарыстанні, а працэс іх персаналізацыі для кожнага новага карыстальніка дарагі і складаны.

Каманда Стэнфардскай лабараторыі біямехатронікі паспрабавала вырашыць гэтыя праблемы. Па-першае, прыбор аўтаномны. Ён мацуецца да шчыкалаткі і галёнкі карыстальніка і кіруецца акумулятарам на поясе, каб чалавек мог свабодна перамяшчацца на вуліцы і ў звычайным штодзённым асяроддзі. Зараз прататып — гэта клубок правадоў, які мацуецца да абутку і ніжэй калена. Прылада штурхае ікраножную мыщцу пры кожным кроку, прыкладаючы сілу, якая дае карыстальніку імпульс.

Каманда распрацавала новы метад для спрашчэння працэсу адаптацыі экзашкілета да кожнага чалавека. Новая мадэль дазваляе экзашкілету вучыцца ў рэальным часе і ў рэальных умовах. На яе аснове сістэма змагла аптымізаваць індывідуальныя рухі прыблізна за гадзіну.

Экзашкілет дазваляў удзельнікам рухацца хутчэй, выкарыстоўваючы пры гэтым менш энергіі, чым у звычайным абутку. У рэальных выпрабаваннях, калі ўдзельнікі выходзілі на вуліцу, гэта было эквівалентна зняццю 9-кілаграмовага заплечніка, паказала даследаванне.

Экзашкілет правяраўся пакуль толькі на здаровых маладых людзях, таму яшчэ трэба прайсці доўгі шлях, каб пацвердзіць, ці зможа ён дапамагчы пажылым людзям ці, напрыклад, складскім работнікам. Таксама пакуль незразумела, колькі можа каштаваць падобны экзашкілет як медыцынскі або спажывецкі прадукт.

Тым не менш, дэманстрацыя таго, што экзашкілет можа палепшыць рух у рэальным свеце, з'яўляецца першым таким выпадкам у робататэхніцы, заявіла даследчая група. Даследчыкі кажуць, што ўжо на працягу наступнага дзесяцігоддзя мы ўбачым, як партатыўныя экзашкілеты пачнуць дапамагаць многім людзям жыць актыўным, незалежным і паўнавартым жыццём.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube11

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску13

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць