Грамадства22

Айцішніка Дзмітрыя Маставога, які нібыта ладзіў трансляцыю з аэрадрома ў Мачулішчах, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

14 верасня ў Брэсцкім абласным судзе пачнуць разглядаць справу Дзмітрыя Маставога, якому інкрымінуюць ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Працэс у закрытым рэжыме прызначылі весці суддзю Веру Філонік, піша «Вясна».

Пра затрыманне Дзмітрыя Маставога раней стала вядома з прапагандысцкага фільма АНТ пасля дыверсіі ў Мачулішчах.

Так, у сюжэце распавялі, што Маставы нібыта прапанаваў «Беларускаму Гаюну» зліваць інфармацыю пра аэрадром: ён, маўляў, наладзіў трансляцыю з камп'ютара, якая два тыдні ішла бесперапынку.

Адміністрацыя тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн» пазней паведамляла выданню «Люстэрка», што насамрэч Дзмітрый нічога для іх не ладзіў.

Каментары2

  • Чаркашкварка
    01.09.2023
    Герой безумоуна, а здраднiкi i пуцiнская шваль тыя хто будуць судзiць.
  • дзядок
    01.09.2023
    Спроба Лукашэнкі апраўдацца перад Пуціным за самалёт у Мачулішчах.

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе44

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць