Свет

Памёр бізнэсовец Махамед Аль-Фаед. Ягоны сын разбіўся ў аўтакатастрофе разам з прынцэсай Дыянай

Махамед Аль-Фаед нарадзіўся ў Егіпце ў сям'і школьнага настаўніка і здолеў пабудаваць бізнэс-імперыю.

Махамед аль-Фаед у Парыжы ў 2016 годзе. Фота: Pascal Le Segretain / Getty Images

Бізнэсовец Махамед Аль-Фаед, чый сын загінуў у аўтакатастрофе разам з прынцэсай Дыянай, памёр ва ўзросце 94 гадоў.

Аль-Фаед нарадзіўся ў Егіпце, пабудаваў бізнэс-імперыю на Блізкім Усходзе, а ў 1970-х гадах пераехаў у Вялікабрытанію.

Ён быў уладальнікам футбольнага клуба «Фулхэм», гатэля Ritz у Парыжы і ўнівермага Harrods у Лондане.

Ён таксама сябраваў з цяпер нябожчыкам Майклам Джэксанам, якому паставіў помнік каля стадыёна «Фулхэма».

Апошнім часам Аль-Фаед амаль не з'яўляўся на публіцы і жыў у асабняку ў графстве Сурэй разам з жонкай Хайні.

Трагедыя і падазрэнні

Прынцэса Дыяна і яе сябар Додзі Аль-Фаед загінулі ў аўтакатастрофе ў Парыжы 31 жніўня 1997 года.

У 2008 годзе суд прысяжных у Высокім судзе Лондана вырашыў, што аварыя стала вынікам неасцярожнасці кіроўцы і рэпарцёраў, якія пераследвалі пару.

Махамед Аль-Фаед быў не згодны з афіцыйнай версіяй і доўгі час вёў уласнае расследаванне, але ў рэшце рэшт змірыўся з высновамі прысяжных.

«Годзе. Я пакідаю адплату Усявышняму. Але сам я больш нічога рабіць не буду», — казаў ён у 2008 годзе.

Махамед Аль-Фаед (тады проста Фаед) нарадзіўся ў Александрыі ў сям'і школьнага настаўніка.

Яго жыццё рэзка змянілася пасля таго, як ён сустрэў сваю першую жонку, Самір Хашогі, сястру саудаўскага мільянера, гандляра зброяй Аднана Хашогі, які ўзяў яго ў свой бізнэс па імпарце ў Саудаўскай Аравіі.

Гэтая праца дапамагла яму наладзіць новыя сувязі ў Егіпце, і хоць шлюб доўжыўся крыху больш за два гады, Аль-Фаед пачаў уласны суднаходны бізнэс.

У 1966 годзе ён стаў дарадцам аднаго з самых багатых людзей свету, султана Брунея.

У 1974 годзе ён пераехаў у Вялікабрытанію.

Праз пяць гадоў, імкнучыся замацаваць сваё становішча, асабліва сярод найвышэйшых слаёў брытанскага грамадства, ён разам са сваім братам Алі купіў знакаміты гатэль Paris Ritz за 20 млн фунтаў.

У 1985 годзе яны таксама набылі ўнівермаг для багатых і знакамітых Harrods за 615 млн фунтаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша23

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь3

Пентагон рыхтуе «рашучы ўдар» па Іране, які ўключае высадку войскаў 4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць