Свет11

Індыя запусціла касмічную абсерваторыю для вывучэння Сонца

Індыя запусціла ў космас ракету для вывучэння Сонца ў рамках сваёй першай сонечнай місіі. Ракета-носьбіт Polar Satellite Launch Vehicle (PSLV) паспяхова вывела на калязямную арбіту касмічную абсерваторыю Aditya-L1. Трансляцыю запуску, якая вялася на ютуб-канале Індыйскай арганізацыі касмічных даследаванняў, паглядзелі ўжо больш за 5 мільёнаў чалавек.

Фота: Indian Space Research Organisation via AP

Пункт прызначэння касмічнага апарата знаходзіцца на адлегласці 1,5 мільёна кіламетраў ад Зямлі, шлях зойме каля чатырох месяцаў. У задачу апарата ўваходзіць назіранне за вонкавымі пластамі Сонца, а таксама вывучэнне фактараў, якія ўплываюць на касмічнае надвор'е.

23 жніўня Індыя стала першай краінай, якой удалося пасадзіць свой апарат на паўднёвым полюсе Месяца. Палёт да Месяца доўжыўся амаль тры тыдні. Месяцаход і пасадачны модуль павінны прапрацаваць на спадарожніку Зямлі адзін месяцавы дзень — 14,5 зямных сутак. Яны будуць вывучаць сейсмічную актыўнасць, грунт і экзасферу.

Паралельна з індыйцамі апарат «Луна-25» на Месяц з вялікай помпай запускала і пуцінская Расія, але ён у выніку да месца прызначэння не даляцеў.

Каментары1

  • mikola
    02.09.2023
    Indyja ? Ni mazliva ! Jak by drou ni *nalamali* ?

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць