Грамадства4949

Бондарава пайшла ў атаку на міністра адукацыі

Інфаказачка абвінаваціла Андрэя Іванца ў распаўсюджванні нацызму.

У сваім тэлеграм-канале прарасійская актывістка абурылася словамі міністра адукацыі пра тое, што нягледзячы на пэўны аптымізм у справе вывучэння школьнікамі беларускай мовы, гэта не азначае, што ўлады не павінны «надаваць больш увагі і вывучэнню нашай культуры і нашай мовы».

На думку Бондаравай гэтымі словамі, дзе «нашай» міністр назваў толькі беларускую мову, Іванец дыскрэдытаваў і намерана прынізіў значэнне адной з дзяржаўных моў — рускай. Яна бачыць у гэтым спробу супрацьпаставіць адну дзяржаўную мову іншай.

«Падобныя дзеянні дзяржчыноўнікаў назіралі і ў перадмайданнай пранацысцкай Украіне: там таксама спачатку пазітыўна дыскрымінавалі рускую мову, а цяпер гатуюць стравы «з рускіх немаўлятаў». 

Патыхае і ў Беларусі нацызмам. Моцна.

Я б не здзівілася і не здзіўляюся, сустракаючы такую пранацысцкую рыторыку ад сістэмных нацыстаў. Але ад міністра адукацыі?» — абураецца Бондарава.

Бондарава як і раней, у сваіх публікацыях, звяртаецца да роўнасці моў, якой, насамрэч, у Беларусі не існуе, пра што яна цудоўна ведае. Спробы ж неяк падтрымаць беларускую мову, або, як яна кажа «штучна выпячваць», Бондарава расцэньвае як спробу ўнесці раскол у грамадства.

На думку інфаказачкі ў Беларусі міністру адукацыі яшчэ ёсць чым заняцца.

«Ці названая шЬляхта паразітамі, магнаты, якія прадалі веру і народ — прыстасаванцамі і юдамі, а польскія каралі — акупантамі? Або пад вашым чулым кіраўніцтвам беларускім дзецям працягвае ўлівацца ў галоўкі яд падпаньскага халуйства, калі замест вызваліцеля І. В. Сталіна праслаўляецца італьянка Бона, якая насаджала каталіцтва ў акупаваным Польшчай ВКЛ?» — падзялілася блогерка сваім бачаннем беларускай гісторыі.

У канцы Бондарава запатрабавала прыцягнуць чыноўніка да адказу:

«Выступ Іванца патрабуе адказу бацькоў і грамадзянскай супольнасць — дзеля недапушчэння развіцця нацызму ў Беларусі па ўкраінскім прыкладзе».

Сама ж Бондарава яшчэ ўчора асуджала прапагандыста Ігара Тура за тое, што ён выступіў супраць «мемарыяла» Прыгожыну і неанацысту Уткіну каля манумента Перамогі ў Мінску.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары49

  • Алек. Ру
    03.09.2023
    гэтая гродзенская зусім звар'яцела. Усë, капец Іванцу.
  • mikola
    03.09.2023
    Dobra skazala ! Zgodzen na 100%!
  • Gorliwy Litwin
    03.09.2023
    Бондарава і ёсць сапраўдны Рускі Гаўляйтэр, а Лукашэнка - толькі марыянетка.

    адна надзея на Колю, маладога дафіна, што ён не пацерпіць і прыбярэ яе, прыкладна як Прыгожына.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»21

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін дакладна не паедзе на перамовы ў Стамбул7

На культавым рынку ў Дварцы з’явіліся першыя лунінецкія клубніцы. Не пытайцеся толькі пра цану1

Беларуска ў 90 гадоў рэгулярна ходзіць на канцэрты, робіць макіяж і носіць абутак на абцасах2

Футбаліста зборнай Беларусі, які раней гуляў у партугальскім клубе, а цяпер у расійскім, прызвалі ў армію, ён ужо прыняў прысягу2

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай15

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла64

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»21

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць