Культура33

У Брэсцкай крэпасці зменяць гістарычную планіроўку і зменшаць ахоўную зону

Міністэрства культуры прыняло пастанову, якая змяншае плошчу аховы ландшафту каля Брэсцкай крэпасці і на тэрыторыі Брэста. Зроблена гэта дзеля будаўніцтва «Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі», піша «Ганцавіцкі час».

У Брэсцкай крэпасці зменяць гістарычную планіроўку і зменшаць ахоўную зону. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства культуры Беларусі №113 ад 22 жніўня 2023 года.

Дакумент змяняе зону аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці і ў Брэсце. Плошча зоны аховы ландшафту будзе зменшана з 67,6 да 64,6 гектара. Таксама ўнесеныя выключэнні ў забароны, якімі абмяжоўваюць будаўніцтва і змяненне планіроўкі.

Мінкульт дазволіў рэканструкцыю будынка кухні-сталовай з павелічэннем плошчы забудовы. А яшчэ дазволена змяненне гістарычнай планіровачнай структуры для «будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры з прымяненнем сучасных і захаваннем існуючых гістарычных пакрыццяў, неабходнай для функцыянавання ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі».

У Брэсцкай крэпасці зменяць гістарычную планіроўку і зменшаць ахоўную зону

«Цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі» павінен з’явіцца ў Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Гэты аб’ект абвясцілі «Усебеларускай маладзёжнай будоўляй».

У новым цэнтры мусіць круглы год «праходзіць працэс па грамадзянска-патрыятычным, ваенна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў школ». Паводле інфармацыі Міністэрства абароны, плануецца рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання.

Спраектаваў новы комплекс «Ваенпраект»: план прадугледжвае аднаўленне казармаў плошчай больш за дзве тысячы квадратных метраў. Для пражывання выхаванцаў будуць абсталяваныя інтэрнаты: адзін разлічаны на 38 дзяўчынак, другі — на 196 хлопчыкаў.

У летні час на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы будзе разгортвацца намётавае мястэчка на 200 чалавек. Адрамантаваныя казематы стануць вучэбным корпусам.

Каментары3

  • mikola
    07.09.2023
    Brescka Krepasc ?  Savecki Mif . Da Vainy byla Vjaznica dlja Palitycznyh.....
  • ролммош
    08.09.2023
    Ничэво святова
  • Ёсік
    08.09.2023
    Гляджу на гэта, слухаю прамовы, і не магу зразумець, як адбылося, што ў Беларусі з яе гісторыяй, засталася толькі вайна 1941-45 гадоў. Чаму моладзь павінна расьці на гэтым? Расея вядзе вайну ва Украіне, побач з нашымі межамі, а беларускай моладзі расказваюць аб мінулай вайне, а гэтую называюць правільнай. Каго лукашэнка хоча выхаваць?

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача17

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам8

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім18

Урад прыняў план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 год2

«Дзень, якога многія чакалі». Заснавальнік EPAM адрэагаваў на вызваленне 123‑х палітвязняў5

УСУ нанеслі ўдар па газаперапрацоўчым заводзе ў Астрахані1

Вызначылі, якіх памераў яблыкі можна цяпер прадаваць у крамах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача17

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць