Грамадства22

Новым кіраўніком Таварыства выратавання на водах стаў выхадзец з МУС

Новым старшынёй Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах абраны Андрэй Чарняўскі, які працаваў у МУС з 1994 года.

Андрэй Чарняўскі. Фота: МНС

Прызначэнне кіраўніцтва арганізацыі прайшло сёння на пасяджэнні яе рэспубліканскай рады, яно ўзгоднена з Аляксандрам Лукашэнкам.

У 2012—2016 гадах Чарняўскі ўзначальваў спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла», у 2020—2023 працаваў намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення дарожна-патрульнай службы і прафілактыкі галоўнага ўпраўлення ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі МУС.

Анвар Ігамбердзіеў, які да сёння выконваў абавязкі старшыні, выведзены ў адпаведнасці са статутам арганізацыі са складу рэспубліканскай рады таварыства, паведамляе прэс-служба МНС.

У адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 20 чэрвеня 2023 года ў Таварыства выратавання на водах быў зацверджаны новы Статут. У арганізацыі створана наглядальная рада пад кіраўніцтвам МНС, таксама МНС атрымала паўнамоцтвы прадстаўляць дзяржаву ў арганізацыі. 

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    09.09.2023
    ну і раскажыце мне праз колькі стагоддзяў беларусы перастануць быць "мянтоўскай нацыяй"? пад якую б геапалітычную сілу не ляглі, а самы прэстыжны занятак у масавай этнавясковай свядомасці - мянтоўства. Магу ўявіць сабе эўра-мянтоўства, іслама-мянтоўства, кітае-мянтоўства, марсіяна-мянтоўства беларусоў.
  • В
    09.09.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй1

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю3

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора7

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

Google адключыў чат-бот з медыцынскімі парадамі1

Брукаванку, якую знайшлі пад асфальтам у Гродне, паклалі ў савецкія часы2

У Маскве махляры пераканалі 20‑гадовую дзяўчыну пайсці забіць жанчыну7

У Мінску на вулічных латках з'явіліся першыя клубніцы ФОТАФАКТ1

Міліцыя прыйшла да Марыны Адамовіч, жонкі Міколы Статкевіча18

Каля Новага замка ў Гродне пад пластом асфальту знайшлі старадаўнюю брукаванку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй1

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць