Грамадства2929

Пасол Расіі падарыў Гродна карціну з выявай Пятра І

Учора ў Гродне адзначылі 895-годдзе горада. 

Павіншаваць абласны цэнтр і яго жыхароў са святам прыйшлі ганаровыя госці. Ва ўрачыстасцях узялі ўдзел дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Лукашэнкі — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель, пасол Расіі Барыс Грызлоў, піша «Гродзенская праўда».

Барыс Грызлоў паднёс гораду Гродна падарунак, які, як зазначае выданне, «мае гістарычную значнасць: архіўныя дакументы, якія пацвярджаюць факт таго, што горад Гродна (які ў той час быў у складзе Рэчы Паспалітай. — «НН») датычны да стварэння палка марской пяхоты, дзень якога штогод у Расіі адзначаюць 27 лістапада.

Фота: «Гродзенская праўда»

«У гады Паўночнай вайны, гэта пачатак XVIII стагоддзя, імператар Пётр I прыняў рашэнне аб стварэнні палка марской пяхоты. Адпаведнае ўказанне ён даў генерал-адміралу Фёдару Галавіну, які знаходзіўся ў гэты час у Гродне. Менавіта 16 лістапада (па новым стылі 27 лістапада) 1705 года лічыцца днём нараджэння марской пяхоты. Дзякуй, гарадзенцы, за тое, што гэта адбылося ў вашым неверагодным горадзе. З нагоды свята мы дорым Гродна архіўныя дакументы, якія пацвярджаюць гэты факт: ліст генерал-адмірала камандуючаму Балтыйскім флотам адміралу Карнеліусу Круйсу аб даручэнні Пятра I стварыць марскі полк колькасцю 1200 чалавек. Дорым таксама карціну, на якой адлюстраваны Пётр I і Фёдар Галавін на фоне Старога замка і ракі Нёман», — дапоўніў Барыс Грызлоў.

Каментары29

  • Ясь
    09.09.2023
    Брыдкі падарунак тутэйшым туземцам ад каланізатараў
  • Рушчыц
    09.09.2023
    Што за дзіцячая мазьня.? ..
  • Мірскі
    09.09.2023
    mikola, раскажыце трохі пра сябе - колькі вам гадоў, дзе жывяце, ці хварэеце на дэменцыю. Гэта для таго, каб пры чытанні вашых допісаў, можна было ацаніць іх адэкватнасць.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў56

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць