Грамадства11

У Беларусі прапануюць забараніць эксплуатацыю БПЛА без пастаноўкі на дзяржаўны ўлік

У Беларусі рыхтуюцца змены ў Паветраны кодэкс. Адпаведны законапраект з'явіўся ў базе даных праектаў на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша Reform.by.

Ілюстрацыйнае фота: Belarus Security Blog

Кодэкс прапануецца дапоўніць артыкулам 29-1 наступнага зместу:

«Грамадзянскія беспілотныя лятальныя апараты падлягаюць дзяржаўнаму ўліку ў базе даных дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў.

Эксплуатацыя грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў без ажыццяўлення іх дзяржаўнага ўліку забараняецца.

Дзяржаўны ўлік грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў ажыццяўляецца спецыяльна ўпаўнаважаным органам у галіне грамадзянскай авіяцыі».

Як менавіта будзе весціся ўлік, будзе вызначана авіяцыйнымі правіламі. Імаверна, у іх будзе канкрэтызавана, якія менавіта БПЛА падлягаюць уліку.

У праекце таксама зменена азначэнне БПЛА. Ён акрэсліваецца як «паветранае судна, прызначанае для выканання палётаў без экіпажа на борце, кіраванае аператарам беспілотнага лятальнага апарата з пункта (пульта) кіравання, у тым ліку без яго візуальнага кантакту з паветраным суднам, або ў зададзеным аўтаномным рэжыме, або спалучэннем названых спосабаў».

Акрамя таго, уводзіцца новы тэрмін — грамадзянскае беспілотнае паветранае судна, пад якім маецца на ўвазе «паветранае судна без экіпажа на борце, якое знаходзіцца пад кіраваннем камандзіра беспілотнага паветранага судна, які з'яўляецца знешнім пілотам, прызначанае для выканання палётаў па маршрутах абслугоўвання паветранага руху».

Яшчэ адно новаўвядзенне кодэкса — артыкул 100-1 пад назвай «Адмова ў заключэнні дамовы паветранай перавозкі пасажыру, унесенаму ў рэестр (базу даных) асоб, паветраная перавозка якіх абмежаваная перавозчыкам». Ім прапануецца дапоўніць кодэкс.

Гэты артыкул надзяляе перавозчыка або асобу, упаўнаважаную перавозчыкам на заключэнне дамовы паветранай перавозкі пасажыра, правам адмовіць пасажыру ў заключэнні дамовы на перавозку, калі ён знаходзіцца ў адпаведным рэестры перавозчыка.

У яго можна будзе трапіць у выпадку наяўнасці пастановы аб адміністрацыйным спагнанні або прысуду суда па артыкулах за дзеянні, учыненыя на борце паветранага судна:

  • арт. 18.5 КаАП (парушэнне правілаў паводзін на паветраным судне,
  • арт. 19.1. КаАП (дробнае хуліганства),
  • арт. 311 КК (выкраданне альбо захоп з мэтай выкрадання чыгуначнага рухомага саставу, паветранага або воднага судна),
  • арт. 321 КК (парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспечную працу транспарту),
  • арт. 339 КК (хуліганства),
  • 340 КК (загадзя лжывае паведамленне аб небяспецы).

Пры гэтым ёсць пералік выключэнняў, адмовіць у перавозцы пасажыру з рэестра нельга, калі ён

вяртаецца ў Беларусь з пункта адпраўлення, адзіны спосаб транспартных зносін з якога з Рэспублікай Беларусь — гэта паветраная перавозка;

падлягае дэпартацыі пры ўмове, што адзіным спосабам транспартных зносін паміж Рэспублікай Беларусь і пунктам адпраўлення або пунктам прызначэння ёсць паветраная перавозка;

накіроўваецца да месца аказання медыцынскай дапамогі або назад, што пацвярджаецца дакументальна;

суправаджае непаўналетніх, інвалідаў і (або) іншых асоб з абмежаваннямі жыццядзейнасці да месца аказання медыцынскай дапамогі або назад, што пацвярджаецца дакументальна;

накіроўваецца на пахаванне члена сям'і ці блізкага сваяка ці назад, што пацвярджаецца дакументальна.

Каментары1

  • 12.09.2023
    Ясно, кто боится их, как огня...))

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе3

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі запусцілі сэрвіс пракату карэт ФОТЫ1

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры6

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі2

Дзе найбольш складана знайсці працу ў Беларусі2

Ландсбергіс пра рашэнне перадаць ахову Ціханоўскай паліцыі: Гэта выгадна Лукашэнку11

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда8

22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі2

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе3

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць