Свет99

Пуцін: Калі Арменія прызнала, што Карабах — частка Азербайджана, то пра што размова?

Уладзімір Пуцін шматслоўна выказаўся наконт «развароту Арменіі».

Пустыя паліцы ў адной з крамаў Сцепанакерта (сталіцы Нагорнага Карабаха). Фота: Арцах-ТВ

«Мы прапаноўвалі такі варыянт урэгулявання, пры якім Карабах, Кельбаджарскі і Лачынскі раёны заставаліся б пад юрысдыкцыяй Арменіі», — заявіў Уладзімір Пуцін на пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку, паведамляе news.am.

Адказваючы на пытанне аб «развароце Арменіі», кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў:

«Я не думаю, што ёсць разварот. Мы бачым і разумеем, што адбываецца. Пра гэта можна шмат казаць. Мы прапаноўвалі свае варыянты ўрэгулявання, гэта добра вядома. Арменія кантралявала сем раёнаў, якія пакінула пад сваім кантролем пасля вядомага армяна-азербайджанскага канфлікту.

Мы прапаноўвалі дамовіцца з Азербайджанам такім чынам, каб два раёны — Кельбаджарскі і Лачынскі — фактычна засталіся пад юрысдыкцыяй Арменіі і ўвесь Карабах. Але армянскае кіраўніцтва з гэтым не пагадзілася, хоць мы спрабавалі пераканаць армянскае кіраўніцтва на працягу 10 ці 15 гадоў.

Розныя варыянты, але ў канчатковым выніку ўсё зводзілася да гэтага. На наша пытанне: што будзеце рабіць, нам адказвалі — будзем змагацца. У канчатковым выніку ўсё прыйшло да той сітуацыі, якая цяпер склалася. Але справа не толькі ў выніках апошняга канфлікту. Армянскае кіраўніцтва, па сутнасці, прызнала суверэнітэт Азербайджана над Карабахам.

(…) Гэта рашэнне сённяшняга армянскага кіраўніцтва. А калі так, кажуць нам, то вы зараз усе пытанні, калі вы хочаце чымсьці займацца па Карабаху, павінны з намі вырашаць на двухбаковай аснове. А што нам сказаць, тут і сказаць няма чаго, калі сама Арменія прызнала Карабах часткай Азербайджана.

Адказваючы на пытанне аб прэтэнзіях Арменіі да РФ і АДКБ і неаказанні дапамогі, Пуцін заўважыў: «Калі Арменія прызнала, што Нагорны Карабах — гэта частка Азербайджана, то пра што размова? Ключавы складнік усёй праблемы — статус Карабаха вызначыла сама Арменія. У гэтым жа ўся праблема».

***

Увосень 2020 года ў час вайны паміж Арменіяй і Азербайджанам, якая скончылася перамогай апошняга, Нагорны Карабах страціў частку тэрыторыі, а таксама было вырашана, што Кельбаджарскі, Агдамскі і Лачынскі раёны (паміж Карабахам і Арменіяй) павінны быць вернутыя пад азербайджанскі кантроль.

У снежні 2022 года Азербайджан заблакаваў Лачынскі калідор — адзіную дарогу, якая злучае Арменію і Нагорны Карабах. Па ім у рэгіён дастаўляліся ў тым ліку гуманітарныя грузы і паліва. У сярэдзіне жніўня 2023 года МЗС Арменіі паведаміла пра недахоп вады і харчавання ў Нагорным Карабаху. Азербайджан прапаноўвае гуманітарную дапамогу, але афіцыйны Сцепанакерт наадрэз адмаўляецца, заяўляючы, што ежа можа быць атручаная.

Каментары9

  • Праўдаруб
    12.09.2023
    Геаграфія 20- класаў, навошта вам тыя Бранск і Смаленск? У нас тут у саміх каля 1/3 насельніцтва тыя яшчэ ватаны. Нам толькі для поўнага шчасця не хапае расіян з іх амаль цалкам атручаным мозгам ад прапаганды. Ды й наогул, што за дурныя манеры заяўляць такое. У расейцаў таксама ўсё "іхняе"
  • Петр
    12.09.2023
    Праўдаруб,ты точно глобус прапий
  • Елений
    12.09.2023
    Геаграфія 20- класаў, тогда уж и Вильню, Белосток и Чернигов пусть признает.

Цяпер чытаюць

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша31

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць60

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў9

На электробусах МАЗ пачнуць ставіць алказамкі. Што гэта такое?3

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі7

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша31

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць