Як паведаміў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў, у суботу расійскія войскі нанеслі пяць удараў ракетамі С-300 па Халаднагорскім раёне горада.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пяць мірных жыхароў параненыя. Іх стан ацэньваюць як лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці, пагрозы іх жыццю няма.
Экстранныя службы занятыя ліквідацыяй наступстваў трапляння ракет.
Каментары