Грамадства11

«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы прызналі «былымі палітвязнямі» адразу 150 чалавек

Праваабарончая супольнасць Беларусі 18 верасня прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 150 чалавек, асуджаных за ўдзел у паслявыбарчых мірных акцыях пратэсту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, нягледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».

Як распавяла праваабаронца Наста Васільчук, у Праваабарончы цэнтр «Вясна» ўсё часцей сталі звяртацца людзі, якія не былі ў свой час прызнаныя палітычнымі зняволенымі, аднак знаходзіліся ў месцах несвабоды па палітычных прычынах.

Галоўнай прычынай ненадання такога статуса праваабаронца называе тое, што пра іх зняволенне не паведамлялі блізкія. Цяпер гэтыя людзі звяртаюцца да праваабаронцаў і просяць унесці іх у спісы рэпрэсаваных, каб факт іх пераследу быў афіцыйна зафіксаваны праваабаронцамі.

«На дадзены момант з большага гэта тыя, хто адсядзеў некалькі месяцаў да суда ў СІЗА па «народным» 342 артыкуле, а затым выйшаў на волю, асуджаны да «хіміі» ці «хатняй хіміі».

Таксама пачалі звяртацца людзі, якія цалкам адбылі тэрміны ў калоніі па палітычных артыкулах і цяпер знаходзяцца ў бяспецы, але пра якіх нам не было раней вядома. Пакуль што гэта адзінкавыя выпадкі, але мы ўпэўнены, што з кожным месяцам вызваленых пасля адбыцця пакарання людзей, пра чый палітычны пераслед мы не ведалі, будзе станавіцца ўсё болей.

Галоўная прычына, чаму людзі не паведамляюць пра сваіх блізкіх, зняволеных па палітычных матывах, гэта страх яшчэ большых рэпрэсій у дачыненні да блізкага, а таксама ў дачыненні да сябе.

І хоць мы заўсёды кажам, што замоўчванне рэпрэсій не ўратуе ўжо затрыманага чалавека, і што нават у цяперашняй сітуацыі застаюцца шляхі бяспечна перадаваць інфармацыю праваабаронцам, мы цалкам усведамляем, што калі сітуацыя ў Беларусі будзе захоўвацца на цяперашнім узроўні, застанецца значная колькасць людзей, якія не будуць нікому казаць пра рэпрэсіі ў дачыненні да сваіх блізкіх.

Улічваючы ўсё гэта, а таксама разумеючы, што гэтыя людзі, пра якіх мы раней не ведалі, фактычна нічым не адрозніваліся ў момант зняволення ад прызнаных, бо вядомых нам палітвязняў, мы прынялі рашэнне прымаць па іх спецыяльныя заявы, праз якія афіцыйна замацоўваем іх статус як былых палітвязняў», — распавядае Наста. 

Яна адзначае, што ў планах праваабаронцаў прымаць два тыпы заяў адносна былых палітвязняў: 

«Першы тып — як наша першая заява па тых, хто быў зняволены паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса — з патрабаваннем поўнай рэабілітацыі гэтых людзей. Другі тып — з патрабаваннем перагляду прысудаў», — распавяла яна.

Каментары1

  • -
    18.09.2023
    "яшчэ большых рэпрэсій у дачыненні да блізкага,"
    усё, як у Паўночнай Карэі
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра вызваленне мужа: Здарылася тое, пра што наша сям'я марыла гэтыя 5 гадоў17

На волі экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна — найлепшая італьяністка краіны4

Вызвалены журналіст «Радыё Свабоды» Ігар Карней4

Сёння было вызвалена 14 палітвязняў25

Ціханоўская адказала Пуціну на яго словы пра нагу рускага салдата21

Карбалевіч адказаў, хто з атачэння Лукашэнкі мог бы яго замяніць і чаму не верыць у пераемніка Колю7

У Лідзе мужчына таемна здымаў на тэлефон пад сукенкай у жанчыны9

Зяленскі паказаў журналістам фатаграфіі і пашпарты расіянаў, чые целы былі перададзены Украіне як парэшткі ўкраінскіх салдат6

Лукашэнка — Келагу: Шуму вы нарабілі сваім прыездам19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране32

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць