Грамадства99

Памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці стаў расіянін

Аляксандр Лукашэнка прызначыў сваім памочнікам — інспектарам па Гомельскай вобласці Юрыя Горлава. Выданне «Флагшток» даведалася, што вядома пра гэтага чалавека.

Юрый Горлаў нарадзіўся і вырас у расійскай Бранскай вобласці. У Беларусь ён пераехаў толькі ў 2000 годзе пасля заканчэння Бранскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

У інтэрв'ю газеце «Мінская праўда» Юрый Горлаў распавядаў, што апынуўся ў Беларусі дзякуючы свайму дзядзьку, які служыў у вайсковай часці пад Мінскам.

Адразу пасля пераезду кар'ера Юрыя Горлава рэзка пайшла ўверх. Усяго за год ён пераадолеў шлях ад заатэхніка адной з гаспадарак Пухавіцкага раёна да галоўнага спецыяліста камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Мінскага аблвыканкама.

Якім чынам Юрый Горлаў усяго за год здолеў атрымаць беларускае грамадзянства, што з'яўляецца абавязковай умовай для працы дзяржаўным служачым, застаецца загадкай.

У Мінскай вобласці на розных пасадах Юрый Горлаў агулам знаходзіўся 22 гады. У Гомельскую вобласць чыноўнік быў пераведзены з пасады старшыні Маладзечанскага райвыканкама, на якой ён працаваў з 2018 года.

Юрый Горлаў змяніў на пасадзе памочніка Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці Сяргея Барташа, які 8 жніўня 2023 года быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. За апошнія два гады з пасады інспектара — памочніка ў Гомельскай вобласці на павышэнне таксама пайшлі Мікалай Рагашчук (намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта) і Юрый Шулейка (старшыня Брэсцкага аблвыканкама).

Каментары9

  • Усё што трэба ведаць пра акупацыю
    25.09.2023
    А мы што, мы палітыкай не цікавімся)) ну нашто кар'ера для нашых дзяцей, вунь Коленька яшчэ да расіян вывадак з Паднябеснай прывязе і будзе беларусікам шчасьцечка)))
  • BND
    25.09.2023
    Агулам вар'яцтва, таму беларусы і маюць тое што маюць. На кіраўнічыя пасады можа прэтэндаваць толькі асоба якая нарадзілася ў Беларусі ці за яе межамі (імігранты) якія расьлі і выхоўваліся як беларусы што засьведчанна іх дзейнасьцю ў разьвіцьці беларускай культуры.
  • Пятрусь
    25.09.2023
    Ну наконец-то, началось. Хоть лицо нормальное , а не как у колхозного дауна😄

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек16

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?23

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек16

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць