Губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў паведаміў, што ўначы вайскоўцы адбілі ракетную атаку. Акрамя таго, амаль на гадзіну перакрывалі рух аўтатранспарту па Крымскім мосце.

Сілы СПА збілі адну ракету ў раёне аэрадрома Бельбек, але «праца працягваецца», напісаў Разважаеў.
Незадоўга да гэтага ў Севастопалі абвясцілі паветраную трывогу, з-за якой у горадзе спыніў рух марскі і наземны грамадскі транспарт. Пасля Разважаеў паведаміў аб адмене трывогі.
Акрамя таго, амаль на гадзіну перакрывалі рух аўтатранспарту па Крымскім мосце, цяпер ён адкрыты.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары