Усяго патроху

Гульні для чужых

Якія камп’ютарныя забаўкі распрацоўваюць беларускія кампаніі? Піша Ягор Марціновіч.

Якія камп’ютарныя забаўкі распрацоўваюць беларускія кампаніі? Піша Ягор Марціновіч.

Камп’ютарныя гульні — не толькі забаўка для падлеткаў. Гэта і паказчык тэхнічнага развіцця краіны. Надзвычай складаны тып праграм — сведчанне высокага ўзроўню камп’ютарызацыі.

А гістарычныя гульні маюць істотны ідэалагічны складнік. Калі большасць праграм распрацоўвалася на Захадзе, амаль кожны бандыт у іх аказваўся «благім хлопцам з Расіі». А ў расійскіх гульнях падлеткам прапануецца дапамагчы непераможнай расійскай арміі паставіць на калені Еўропу.

Другая сусветная — наша ўсё

У Беларусі больш за два дзесяткі кампаній, якія спецыялізуюцца на стварэнні гульняў. Большасць распрацоўвае «казуальныя» праграмы, разабрацца ў якіх нескладана і школьніку, і хатняй гаспадыні.

Найбуйнейшая кампанія — «Геймстрым» — спецыялізуецца на больш складаных праектах. Яна працуе ў рамках Парка высокіх тэхналогій і ўжо выйшла на міжнародны ўзровень, заключаючы дамовы то з расійскімі, то з японскімі калегамі.

Самая вядомая беларуская гульня — «Аперацыя «Баграціён», якая была прызнаная найлепшай камп’ютарнай стратэгіяй на постсавецкай прасторы ў 2008 годзе. Міністэрства адукацыі нават рэкамендавала выкарыстоўваць яе на ўроках. Ухваліла і Адміністрацыя прэзідэнта. Праўда, чыноўнікі не ўлічылі, што ў гульні можна ваяваць і за немцаў… І з тым жа поспехам перамагчы.

Малпы, мядзведзі і ўсе‑ўсе‑ўсе

Ёсць у Беларусі кампанія, Steel Monkeys («Стальныя малпы») — стваральнік гоначных гульняў і «стралялак». Беларусы прыклалі руку і да папулярнага цыклу офісных гульняў Moorhuhn. У айчыннай частцы гульні курыца спаборнічае з астатнімі героямі ў гонках. Галоўны ж праект Steel Monkeys — крымінальная драма з жыцця Лас‑Вегаса. Яна ствараецца пяты год.

Беларуская кампанія Aliasworlds распрацоўвала серыю гульняў пра прыгоды медзведзяняці Сняжка. Ёсць і фірмы, якія распрацоўваюць гульні для мабільнікаў. Толькі вось увагі да беларушчыны і ў іх не назіраецца.

Мэтавая аўдыторыя не тут

Дырэктар «Геймстрыма» Іван Міхневіч заўважае: «Мэтавая аўдыторыя нашых гульняў знаходзіцца ў заходніх краінах, таму прадукты будуць выходзіць па‑англійску». Паколькі беларускі рынак невялікі, гульні, якія распрацоўваюцца ў нашай краіне, выдаюцца пераважна ў Расіі. А паколькі замежнікам не надта цікавая беларуская гісторыя, і камп’ютарных гульняў па яе матывах мала. Выключэнне стварае хіба Другая сусветная вайна.

Ягор Марціновіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча не адмаўляецца ад планаў адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю

Вялікія чэргі з легкавікоў утварыліся ўжо і на мяжы з Расіяй4

Польшча хоча стварыць уласную сцяну дронаў1

Стала вядома, колькі зарабляе Ксенія Санковіч12

«Помста былой?» Гісторыя выкінутай з машыны балонкі Татошкі ўзарвала сацсеткі4

Жанчыну з дзіцем выставілі з аўтобуса праз дзіцячы ровар. Ці гэта законна?7

У Мінску з’явілася вуліца кадэбэшніка Федасюка, які загінуў у перастрэлцы з Андрэем Зельцарам24

У ГУР расказалі дэталі спецаперацыі ў Пакроўску і цяжкія баі там2

Беларускі футбаліст назваў суперніка «чорным шымпанзэ». Яму пагражае дыскваліфікацыя і штраф5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць