Грамадства

З аўкцыёну з другой спробы прадалі кватэру дачкі апальнага бізнэсоўца, якому давялося з'ехаць з краіны

На аўкцыёне «Белюрзабеспячэнне» прадало арыштаваную кватэру бізнэсвумен Вікторыі Авяр'янавай.

Арыштаваная кватэра Вікторыі Авяр'янавай. Фота: e-auction.by

На аўкцыёне «Белюрзабеспячэнне» прадалі арыштаваную кватэру бізнэсвумен Вікторыі Авяр'янавай. Прадалі кватэру з другой спробы — падчас першага аўкцыёну ахвотных яе купіць не знайшлося. Пачыналіся таргі з пачатковай цаны ў 396 тысяч рублёў. Прадалі яе за 437,58 тысячы рублёў, піша «Люстэрка».

Належыць кватэра Вікторыі Авяр'янавай — прадпрымальніцы і дачцэ вядомага бізнэсоўца Юрыя Авяр'янава. У ёй зарэгістравана непаўналетняе дзіця.

У 2020 годзе Вікторыю Авяр'янаву асудзілі па артыкуле аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. У чэрвені 2020-га суд асудзіў прадпрымальніцу да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Ёй адразу ж скарацілі тэрмін на 1 год па амністыі з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. З улікам часу, праведзенага ў СІЗА, пасля суда ёй заставалася адбыць у калоніі каля года. З яе таксама пастанавілі спагнаць у даход бюджэту шкоду ў памеры 711,7 тысячы рублёў.

Вікторыя Авяр'янава ўзначальвала кампанію «Інтэкс», якая кіравала шэрагам забаўляльных клубаў у Мінску. Па даных суда, кампанія ў 2009-2016 гадах не заплаціла ў бюджэт Беларусі падаткі ў суме звыш 892 тысяч рублёў. Заяўлялася, што кіраўніца «Інтэкса» пры дапамаганні падначаленых ўнесла ў падатковыя дэкларацыі (разлікі) загадзя лжывыя звесткі.

У 2017 годзе Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне шасці чалавек, у тым ліку дырэктара ЗАТ «Гандлёвы свет — «Кальцо» і ТАА «Парк забаў Дрымлэнд». Іх падазравалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Усе гэтыя бізнэсы кантраляваў Юрый Авяр'янаў.

Пасля прэтэнзій з боку сілавікоў ён пакінуў Беларусь і пераехаў у Нямеччыну. Яго старэйшая дачка Вікторыя — у Расію, дзе выхоўвала двух дзяцей. У канцы 2019 года Вікторыю Авяр'янаву экстрадавалі ў Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць