Свет

Каля 100 сем'яў атрымалі паведамленні, што іх блізкія ўтрымліваюцца ў якасці закладнікаў тэрарыстамі ў Газе

Дакладная колькасць заложнікаў пакуль не названа. ХАМАС заяўляў пра не менш за 100 «палонных», «Ісламскі джыхад» — пра не менш за 30.

Журналісты ў гатэлі ў Лондане фатаграфуюць на свае тэлефоны плакаты з фотаздымкамі зніклых без вестак дзяцей напярэдадні прэс-канферэнцыі наконт ізраільскіх закладнікаў. Фота: Kirsty Wigglesworth / AP

Каля 100 сем'яў атрымалі паведамленні, што іх блізкія ўтрымліваюцца ў якасці закладнікаў тэрарыстамі ў Газе, паведамляе newsru.co.il.

Па стане на 12:00 12 кастрычніка 97 сем'яў атрымалі апавяшчэнні ўладаў Ізраіля аб тым, што іх блізкія ўтрымліваюцца ў якасці закладнікаў тэрарыстамі ў сектары Газа.

Звестак пра стан закладнікаў няма.

Дакладная колькасць заложнікаў пакуль не названа. ХАМАС заяўляў пра не менш за 100 «палонных», «Ісламскі джыхад» — пра не менш за 30.

Паводле ацэнак спісаў зніклых без вестак і не абвешчаных да гэтага загінулымі, можна сказаць, што закладнікаў да 200. Але такая ацэнка не дакладная, паколькі пошукі зніклых без вестак і апазнанне цел працягваюцца.

Каардынатар па справах выкрадзеных і зніклых без вестак, брыгадны генерал запасу Галь Хірш заявіў, што вядзецца праца па трох асноўных напрамках:

1. Аператыўна-разведвальная праца.

2. Фарміраванне агульнай карціны сітуацыі.

3. Урадавая дапамога сем'ям выкрадзеных і зніклых без вестак.

«Я і мае супрацоўнікі кругласутачна працуем дзеля выкрадзеных, зніклых без вестак і іх сем'яў. Разам мы ўсё пераадолеем і пераможам», — сказаў Галь Хірш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання37

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання

Усе навіны →
Усе навіны

Перад прыездам Уіткафа Пуціну далажылі пра захоп Пакроўска і Ваўчанска. Пацвярджэнняў гэтаму няма6

Стрым таксіста Аляксея Хлястова глядзелі больш за 20 тысяч чалавек4

Ціханоўская: Для нас важна, каб мір быў на ўмовах Украіны17

«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады. У Маскве9

Эйсмант заявіла, што Літва «страляе сабе паміж ног»14

Фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі за гібрыдныя атакі11

«Навіна стала шокавай і нечаканай». Мінскі Vizor працягвае масава скарачаць супрацоўнікаў6

У Мінску мужчына прагуляў працу 392 разы за паўтара года1

Сяргей Ціханоўскі: Які паскуднік вам сказаў, што я збіраюся з'ехаць на год у ЗША?32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання37

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць