Грамадства11

Беларус замовіў пентаграмы каля кватэр расійскіх прапагандыстаў? «Пагрозы расійскіх прапагандыстаў мяне хвалююць вельмі мала»

Учора каля маскоўскай кватэры расійскага прапагандыста-ваенкара Валянціна Трушніна намалявалі пентаграмы са свінымі галовамі. Паведамляецца, што замоўца — беларус Іван Воўчык. «Наша Ніва» распытала яго, што гэта было і чаму.

Іван Воўчык і пентаграмы. Фота: расійскія прапагандысцкія тэлеграм-каналы

За намаляваныя пентаграмы з галовамі свіней у Маскве затрымалі 25-гадовую дзяўчыну і 28-гадовага мужчыну. Супраць іх завялі крымінальную справу за «пагрозу забойствам» і «вандалізм». Тыя прызналіся, што заказ атрымалі праз украінскі чат-бот.

Расійская прапаганда паведаміла, што замоўцам быў 32-гадовы Іван Воўчык — беларус, які жыве ў Кіеве.

«Ізвестія» са спасылкай на сваю крыніцу напісалі, што Воўчык таксама датычны да пагроз ваенкару Уладзіславу Шурыгіну. 19 верасня таму патэлефанавалі з невядомага нумара і паведамілі, што на яго дом наведзены беспілотнік.

«Наша Ніва» даведаліся крыху болей пра мужчыну. Вучыўся ён у Беларускім інстытуце правазнаўства на юрыста. Пасля працаваў відэографам у Мінску, таксама фатаграфаваў і прапаноўваў паслугі дызайнера. Увесну 2021-га мужчына выехаў з Беларусі ва Украіну, ратуючыся ад палітычнага пераследу.

«Наша Ніва» адшукала Івана і запыталася, ці сапраўды ён замаўляў пентаграмы каля кватэры Трушніна і ці баіцца пагроз расійскай прапаганды. Той адказаў жартам:

«Украінскія бабулі-вядзьмаркі з горада Канатопа папрасілі мяне знайсці людзей, якія ўмеюць маляваць. Яны намалявалі па пяці адрасах такія вітанні ад бабуль. Вось і ўсё».

Пад бабулямі-вядзьмаркамі Іван меў на ўвазе жанчын з Канатопа, якія пракліналі расійскіх салдат, што заехалі ў горад. Відэа з імі шырока разышлося.

Іван дадаў, што не ведае, як адбіраліся адрасы, па якіх маляваліся пентаграмы.

«А пагрозы расійскіх прапагандыстаў мяне хвалююць вельмі мала», — адзначыў Іван Воўчык.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • mikola
    19.10.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць