Грамадства44

«Вайлдберыз» прапаноўвае беларускам капсулы для «аднаўлення цнатлівасці»

Чытачка выпадкова знайшла на «Вайлдберыз» незвычайныя для маркетплэйса тавары — набор капсул, якія дапамагаюць «аднавіць цнатлівасць».

Фота з сайта «Вайлдберыз»

Некалькі гандляроў выставілі на продаж наборы, у якія ўваходзяць дзве похвавыя капсулы са штучнай крывёй (першую прапаноўваюць выкарыстаць адной, каб пратэсціраваць і зразумець, ці падабаецца вынік) і капсулу, якая павінна звузіць мышцы похвы. Кошт тавару — ад 88 да 117 рублёў.

Вось як апісваюць набор для «аднаўлення цнатлівасці» гандляры: «За 10-15 хвілін да палавога акта трэба ўвесці капсулу ў похву, далей ад тэмпературы і ад вільгаці абалонка капсул становіцца танчэйшай. Падчас палавога акту капсула разрываецца і з яе выцякае штучная кроў, накшталт таго, як гэта бывае пры натуральным разрыве цнатлівай плеўкі. Вадкасць капсул так падобная да крыві, што яе не адрозніць ад сапраўднай, і ў мужчын вельмі рэальныя адчуванні».

Фота з сайта «Вайлдберыз»

Пазначана, што капсулы маюць на 100% натуральны склад: экстракт алоэ, бружмелі, магноліі, ягады годжы, рамонак, шафран, рамбутан, трубчасты флісавы бадыль.

Пішуць таксама аб тым, што нельга выкарыстоўваць капсулы пры болях у палавых органаў, падчас менструацыі, пры алергіі, ліхаманцы, венерычных захворваннях, пры цяжарнасці і ў перыяд лактацыі.

Тое, як рэкламуюць тавар на маркетплэйсе, часам выглядае смешна: «Нявінніца вы ці не, гэты прадукт ідэальна падыходзіць для тых, хто хоча дадаць крыху хвалявання ў сваё сэксуальнае жыццё. Не прапусціце магчымасці занурыцца ў свет эратычнага задавальнення і клопату пра сябе».

Канешне, кошт капсул нашмат меншы за кошт гіменапластыкі (аднаўлення гімена хірургічным спосабам) — у мінскіх клініках цана падобнай аперацыі даходзіць да дзвюх тысяч рублёў. Але ж наколькі выкарыстанне капсул бяспечна для жанчын? Мы задалі гэта пытанне гінеколагу.

— Мабыць, пачаць трэба з таго, што і гіменапластыка, і такія капсулы — гэта камерцыйныя прадукты, якія нікому не патрэбны. Я бы вельмі хацела, каб хаця б у беларускім грамадстве зніклі ўсе гэтыя міфы, звязаныя з «цнатлівасцю».

Чаму нават сёння мужчыны думаюць, быццам кроў на прасціне пасля першага сэксуальнага досведу — гэта добра? Чаму яны ўпэўненыя, што партнёрка павінна адчуваць боль? Гэта ўсё з-за недахопу сэксуальнай асветы і культывавання стэрэатыпаў. Насамрэч, дэфларацыя можа быць бязбольнай — і вось да гэтага трэба імкнуцца, а не да крывавай пасцельнай бялізны, —

пракаментавала доктарка (імя не прыводзіцца з меркаванняў бяспекі).

Фота з сайта «Вайлдберыз»

Калі казаць пра склад капсул, то, калі ён адпавядае таму, што напісана на ўпакоўцы, гэта не нашкодзіць жанчыне.

— У сваёй практыцы я бачыла сур'ёзныя наступствы, калі жанчыны спрабавалі лячыць нейкія захворванні з дапамогай народных метадаў — напрыклад, кандыдоз часнаком, бо нейкая цётка сказала, што заўжды так рабілі. Але як гінеколаг я заклікаю не эксперыментаваць з тым, што не з’яўляецца лекамі, — дадае гінеколаг.

Каментары4

  • Не пакупайце вы расіянскае лайно
    24.10.2023
    А пра пабочныя реакцыі хто пра іх знаіт. В обшчэм мая саседка іх прымала, вот потым мучалася з вывадкам розных шлаптаў. А яны такія дзерскія палучыліся, можыт на іх зомбаяшчык падзействаваў. Ну як казала Тэкля, выгналі іё з хаты гэтыя шлапты. Мараль сіво, от не прыймаеш расіянскае лайно, і вот жэ спакойна жывецца
  • Типок Вагнерок
    24.10.2023
    Шеф если б такое раскусил, ой не сдобровать было бы! Он пользовал исключительно натуральные шампуньки)
  • Максим Дизайнер
    25.10.2023
    Mafkees

    Как памяркоуных атеистиков описал. Особенно про самагубства

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»101

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць