Каханне і сэкс

Tinder Matchmaker зробіць спатканні камандным відам спорту

Tinder дазволіць вашай сям'і пагуляць у віртуальных сватоў.

Выява: Tinder

Tinder запускае новую функцыю пад назвай Tinder Matchmaker, якая дазволіць сям'і і сябрам карыстальнікаў атрымліваць доступ да праграмы для знаёмстваў і даваць рэкамендацыі для патэнцыйных супадзенняў (нагадаем, што ў праграме магчымасць прамой перапіскі з чалавекам, які вам спадабаўся, разблакуецца толькі тады, калі гэты чалавек таксама паставіць вам падабайку — то-бок адбудзецца супадзенне). 

Што цікава: сватам не трэба быць зарэгістраванымі і мець профіль у Tinder, каб праглядаць або прапаноўваць вам патэнцыйную другую палавінку. Гэта азначае, што хто заўгодна — ад вашай бабулі да вашага былога хлопца — можа дапамагчы вам выбраць новы профіль для супадзення.

Карыстальніку Tinder трэба будзе запусціць «сеанс Tinder Matchmaker» непасрэдна са сваёй карткі профілю або ў наладах праграмы. Калі вы бачыце патэнцыйнага кандыдата ці кандыдатку, вы можаце падзяліцца ўнікальнай спасылкай з максімум 15 асобамі на працягу 24 гадзін. Пасля таго як сват атрымае спасылку, ён можа ўвайсці ў Tinder або працягнуць у якасці госця. 

Але не хвалюйцеся: сваты не могуць адпраўляць паведамленні або ставіць падабайку тым ці іншым профілям, каб гэта ўплывала на ваш профіль. Калі сват «лайкне» нейкі профіль, то гэта з'явіцца ў якасці рэкамендацыі для вас як для першапачатковага карыстальніка Tinder. Гэта значыць, у выніку галоўны карыстальнік сам вырашае, падабаецца яму прапанаваны чалавек ці не.

«Адзінокія людзі даўно прасілі сваіх сяброў дапамагчы знайсці для іх пару ў Tinder, а цяпер мы спрашчаем гэты працэс з дапамогай Tinder Matchmaker», — кажа пра новую функцыю Меліса Хоблі, галоўны дырэктар па маркетынгу Tinder.

Дарэчы, у праграме для пошуку пары Bumble ўжо ёсць падобная прапанова, дзе карыстальнік можа рэкамендаваць профіль сябру праз прыватную спасылку, распавядае Engaget. Аднак гэтая функцыя больш прыстасаваная для абмену сам-насам у параўнанні з Tinder Matchmaker.

Hinge, іншая мабільная праграма для знаёмстваў, яшчэ ў 2017 годзе спрабавала запусціць асобную праграму Hinge Matchmaker, у якой сваты павінны былі прапаноўваць патэнцыйных партнёраў на аснове асабістых сяброў з Facebook. Гэтая другасная праграма не пратрымалася ў Hinge, цяпер гэтая апка больш недаступная.

Функцыя «сватоў Tinder» — гэта толькі апошняя прапанова ад кампаніі, створаная для таго, каб заахвоціць больш карыстальнікаў да ўзаемадзеяння з праграмай па-новаму. Да гэтага Tinder зрабіў верыфікацыю з дапамогай з сэлфі-відэа (каб патэнцыйныя партнёры маглі даказаць, што яны сапраўдныя людзі); а таксама рэжым інкогніта нарэшце быў уведзены ў пачатку гэтага года (у ім толькі людзі, якія вам падабаюцца, пабачаць вас у сваіх рэкамендацыях).

Да таго ж кампанія нядаўна пачала дазваляць карыстальнікам вызначаць гендарныя займеннікі і тыпы адносін, арыентуючыся відавочна на пакаленне Z з яго інакшымі поглядамі на спатканні і пол. Так, зараз вы можаце пазначыць, шукаеце вы манагамныя або неманагамныя адносіны (ці ўсё яшчэ высвятляеце гэта), і пералічыць родавыя займеннікі, якімі вам хочацца, каб вас называлі. Абедзве новыя функцыі запазычаныя ў Hinge. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране17

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прайшоў вялікі выпускны ФОТАРЭПАРТАЖ8

Кіраўнік палесцінскага падраздзялення КВІР забіты ў кватэры ў Іране

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу24

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране17

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць