Грамадства1111

У Брэсце за здымкі дронам пакаралі блогера «Ваську Пілота». Ён бясплатна здымаў для дзяржаўнай арганізацыі

Фатограф з Брэста Васіль Пашалюк, больш вядомы ў карыстальнікаў інтэрнэтам пад мянушкай Васька Пілот, днямі быў аштрафаваны паводле Адміністрацыйнага кодэкса на 10 базавых велічынь, што складае 370 рублёў, піша БАЖ. 

Фатографа, які займаецца фота– і відэаздымкамі з дапамогай квадракоптара, пакаралі за тое, што ён выкарыстоўваў свой дрон без папярэдняга ўзгаднення. З ініцыятывай завесці ў дачыненні да яго адміністрацыйную справу паводле ч. 2 арт. 18.35 КаАП выступіла пракуратура Брэсцкай вобласці.

Падставай стала тое, што Васіль Пашалюк змясціў на сваім YouTube-канале некалькі ролікаў з Брэста, зробленых ім на замову для адной з дзяржаўных арганізацый.

Але ў пракуратуры даведаліся, што здымкі з дрона нібыта вяліся без папярэдняга дазволу.

«Васька Пілот» — вядомая асоба ў інтэрнэт-прасторы не толькі сярод карыстальнікаў з Брэстчыны, але і далёка за яе межамі. Здымкі з дапамогай квадракоптара ён робіць з 2018 года, калі сябра прывёз яму аматарскі дрон з ЗША. Далей з’явілася прафесійная тэхніка, і з тых часоў гэтымі здымкамі актыўна карыстаюцца і дзяржаўныя СМІ.

Сам Васіль Пашалюк неаднаразова атрымліваў падзяку ад кіраўнікоў мясцовай выканаўчай улады. Публікацыі пра яго захапленне і прафесіяналізм выходзілі і ў незалежных медыя, і ў выданнях кшталту «СБ. Беларусь сегодня».

Калі прыхільнікі творчасці Ваські Пілота даведаліся, што яго аштрафавалі, з’явіліся прапановы дапамагчы з аплатай выдаткаў.

Аднак Васіль Пашалюк зрабіў гэта самастойна, адзначыўшы, што крыўдны не сам штраф, а што пакаранне адбылося за бясплатныя здымкі для дзяржаўнай арганізацыі.

Чытайце таксама:

Фізічным асобам забараняюць мець дроны, арганізацыям і ІП — абмяжоўваюць

Каментары11

  • Адлёт
    30.10.2023
    Якая гiдкая мянушка.
  • даведка
    30.10.2023
    Контрольная закупка. )))
  • Андрусь
    30.10.2023
    Нават улады стаіцы Украіны Кіева пераіменавалі былы праспект Перамогі ў Берасцейскі, бо калісьці з яго пачыналася дарога да нашага Берасця, у гонар якога той праспект цяпер і названы. А НН ўсё адно піша гэтае расійска-саўкова-лукашысцкае "Брэст", "Брэстчына" (язык зламаеш!). Чаму не можна карыстацца сапраўднымі назвамі нашых тапонімаў? 

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу7

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі36

У сталічнай паліклініцы на Захадзе-4 апарат МРТ цяпер працуе кругласутачна — можна прайсці абследаванне хоць пасярод ночы4

Скандал у футболе: праз два месяцы ў Сенегала забралі тытул пераможцы Кубка Афрыкі

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў5

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць