Культура

Журы абвясціла кароткі спіс сёлетняй прэміі «Дэбют»

Прэмію сёлета ўручаць у дзвюх намінацыях, паведамляе bellit.info.

На прэмію за найлепшую дэбютную кнігу прозы прэтэндуюць:

  • Канстанцін Касяк. Самаізаляцыя. — Электронная кніга, 2022.
  • Таццяна Карытка. Чаму ўсё так? — Выдавецтва «Кнігазбор», 2020.
  • Антось Уласенка. Новая зямля: Куканія. — «Издательские решения», 2021.

На прэмію за найлепшы мастацкі пераклад намінуюцца:

  • Алена Карп за пераклад з французскай мовы кнігі Маржан Сатрапі «Персеполіс». — Выдавецтва «Янушкевіч» («Пфляўмбаўм»), Мінск, 2022.
  • Яўген Папакуль за пераклад са старажытнаісландскай мовы «Эды Сноры Стурлусана». — Выдавецтва «Галіяфы», Мінск, 2021.
  • Андрэй Строцаў за пераклад з англійскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса. Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян. − Выдавецтва «Пазітыў-цэнтр», Мінск, 2022.

Прэмію «Дэбют» у галіне паэзіі за 2021-2022 гады вырашана не ўручаць.

У конкурсе ўдзельнічаюць дэбютныя мастацкія кнігі, напісаныя ці перакладзеныя на беларускую мову і выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным выглядзе ў 2021 і 2022 гадах.

У склад журы прэміі ўвайшло пяцёра сябраў: літаратуразнаўца Ульяна Верына; пісьменніца Святлана Курс; паэт і перакладчык Уладзімір Лянкевіч; паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры Андрэй Хадановіч; паэтка і перакладчыца Юлія Цімафеева.

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснавана ў 2010 годзе пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртанне». Яна ўручаецца ў намінацыях «Паэзія», «Проза», «Мастацкі пераклад» за найлепшыя дэбютныя кнігі, выдадзеныя па-беларуску. Сёлета суарганізатарамі прэміі выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве2

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд у планіроўцы памяшканняў: санвузлы ўнутры пакояў за рассоўнымі сценамі ці нават без іх9

Трамп расказаў пра новую гукавую зброю, дзякуючы якой захапілі Мадура2

«Дразды» перазапісалі сваю знакамітую песню «Хата бацькоў» на рускай мове20

Зяленскі заўтра паедзе ў Давос, каб сустрэцца з Трампам

У Мінску зрабілі выставу да юбілею Ясеніна і паклікалі на адкрыццё Бязрукава4

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

Трамп у Давосе: Еўропа рухаецца не ў тым кірунку26

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве2

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць