Вайна2020

Былы генеральны сакратар NATO прапануе прыняць Украіну ў вайсковы альянс, але без акупаваных тэрыторый

Андэрс Фог Расмусэн тлумачыць, чаму бачыць гэта аптымальным рашэннем.

Фота: Andrzej Iwanczuk / NurPhoto via Getty Images

Андэрс Фог Расмусэн быў генеральным сакратаром NATO з 2009 да 2014 года. Ён мяркуе, што пытанне аб уступленні Украіны ў NATO не можа быць зноў адкладзенае на наступны год, піша The Guardian.

«Прыйшоў час зрабіць наступны крок і накіраваць запрашэнне Украіне ўступіць у NATO. Нам патрэбная новая архітэктура еўрапейскай бяспекі, у якой Украіна знаходзіцца ў самым сэрцы NATO».

Прыхільнікаў сяброўства Украіны ў NATO стрымлівае тое, што распаўсюд артыкула 5 дамовы Альянсу аб калектыўнай самаабароне на ўсю ўкраінскую тэрыторыю абавяжа краіны-чальцы NATO стаць на актыўную абарону краіны, якая знаходзіцца ў стане вайны.

Расмусэн мяркуе, што выключэнне з дзеяння дамовы NATO тэрыторый, акупаваных Расіяй, паменшыла б пагрозу канфлікту паміж Расіяй і NATO.

Былы генсак не лічыць, што гэты крок прывядзе да замарожвання канфлікту.

«Абсалютная дакладнасць гарантый паводле артыкула 5 утрымала б Расію ад нарошчвання нападаў на ўкраінскую тэрыторыю ў складзе NATO і, такім чынам, вызваліла б украінскія сілы для адпраўкі на перадавую».

«Каб зрабіць артыкул 5 пераканаўчым, неабходна даць Расіі выразны сігнал аб тым, што любое парушэнне тэрыторыі NATO будзе сустрэтае адказам», — дадаў Расмусэн.

Ён сказаў, што недакладны прэцэдэнт існаваў, калі Заходняя Германія далучылася да Паўночнаатлантычнага саюза ў 1955-м годзе, і артыкул 5 ахопліваў яе тэрыторыю, але не тэрыторыю Усходняй Германіі.

Расмусэн выклаў тры асноўныя прычыны, па якіх Украіне было прапанавана сяброўства.

Па-першае, Украіна ў складзе NATO выступала б у якасці апірышча супраць усё яшчэ агрэсіўнай Расіі. Па-другое, шэрыя зоны небяспечныя, а нейтралітэту ў старым разуменні гэтага слова больш не існуе. «Шэрыя зоны становяцца спакусай для Пуціна атакаваць», — адзначыў ён. Па-трэцяе, украінская армія, лічыць ён, цяпер самая загартаваная ў баях армія ў Еўропе і будзе каштоўным актывам і прыкладам для іншых еўрапейскіх дзяржаў.

Каментары20

  • харошее решение
    11.11.2023
    Наверно правильное решение.... ПРинять большую часть Украины в Нато , обеспечить безопасность и ждать ( помогая) когда развалится россия. А она обязательно развалится, коррупция её развалит и желание стать князьками-президентами.
  • Ын
    12.11.2023
    Решение наверное хорошее - не военный и не политик, чтобы его оценивать. Но вот реалистичность его принятия... можно предсказать блеянье Макрона с Шольцем ("а вот давайте лет 10 пообсуждаем, а потом еще подумаем, а я позвоню путину, а мои избиратели, а я еще в носу не поковырял, а бла-бла-бла"), а завывания Орбана с новым словацким популистом будут слышны в Беларуси невооруженным ухом. И интересно будет услышать мнение хитрейшего Эрдогана.
  • Абыр
    12.11.2023
    Все "бывшие" всегда очень умные и смелые. В отличие от действующих.

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях3

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма6

У Мінску з'явіцца спарткомплекс з выхадам да набярэжнай. Будаўнікі паказалі, што там цяпер

Прадалі сядзібу Хлюдзінскіх у Шумілінскім раёне

Блогера Пятрухіна не пусцілі на «Новую Беларусь» — у выніку ён вёў стрым з-пад будынка13

Фанаты Макса Каржа апанавалі Варшаву9

Ціханоўскі расказаў, што плануе рабіць падчас візіту ў ЗША і чым яму дапамог Пракоп'еў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях3

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць