Грамадства11

«Уключаліся шляхам шантажу і пагроз». Па справе маршрутчыкаў КДБ узяўся за агрэгатар «Атлас»

На тэлеканале «Беларусь 1» выйшаў сюжэт пра «дарожныя войны» маршрутак, з якога стала зразумела, пра які менавіта буйны інтэрнэт-агрэгатар ідзе гаворка ў заведзенай КДБ крымінальнай справе.

Скрыншот з відэа

Прамым тэкстам назву агрэгатара ў сюжэце, праўда, не назвалі, але ў ім прагучалі прозвішчы яго ўладальнікаў — Фундатар і Данцоў. Андрэй Данцоў і Уладзімір Фундатар — заснавальнікі агрэгатара «Атлас» (на гэты факт звярнуў увагу Reform.by).

Намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак заявіў:

«Так, уладальнікі аднаго з найбуйнейшых інтэрнэт-агрэгатараў — Фундатар і Данцоў — аб'ядналі больш за 300 перавозчыкаў, даўшы ім доступ да кліенцкіх баз. У якасці ўмовы надання такога доступу была вылучаная рэгулярная перадача няўлічаных наяўных сродкаў. З мэтай выканання гэтай умовы перавозчыкі хавалі аб'ёмы ўласнай выручкі шляхам неабілечвання пасажыраў, выканання няўлічаных рэйсаў. І частку грашовых сродкаў, якія ўтварыліся такім чынам, перадавалі ўладальнікам гэтай інтэрнэт-платформы. Такія дзеянні прывялі да прычынення шкоды дзяржаве ў выглядзе нявыплаты падаткаў у буйным памеры».

Пры гэтым «Атлас» вёў, маўляў, нядобрасумленную барацьбу з канкурэнтамі, імкнуўся ўцягнуць у сваё кола ледзь не кожнага маршрутчыка. «Шантаж, пагрозы здаць канкурэнта ананімным званком — іх стыль працы. Правучыць спрабавалі, зладзіўшы штучную бойку, падаслаўшы правакатара, прычым правакатарам магла быць і жанчына. Задача — выставіць непажаданага кіроўцу ў нявыгадным святле!»

Бычак сцвярджае:

«Перавозчыкі, якія жадалі весці бізнэс незалежна ад уладальнікаў гэтага інтэрнэт-рэсурсу, уключаліся ў злачынную дзейнасць шляхам шантажу і пагроз. Мелі месца выпадкі, калі да выканання рэгулярных міжгародніх перавозак прыцягваліся суб'екты, якія не мелі адпаведнага спецыяльнага дазволу і не адпавядалі патрабаванням бяспекі, якія прад'яўляюцца да рэгулярных перавозчыкаў, што ставіла пад пагрозу жыццё і здароўе пасажыраў».

Агульная выручка камерцыйных структур, якія аб'яднала платформа, у 2022 годзе склала, як сцвярджаецца, больш за 50 мільёнаў рублёў. Пры гэтым нібыта ёсць звесткі, што звыш за 10 мільёнаў ніхто не ўнёс у падатковыя дэкларацыі. Гадавы ж абарот па краіне, па самых сціплых падліках, мог быць звыш за 30 мільёнаў беларускіх рублёў.

Дзеянні ўдзельнікаў гэтай групы кваліфікаваныя па артыкуле 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Ухіленне ад выплаты падаткаў». У якасці абвінавачаных і падазраваных прыцягнута больш за 20 чалавек. 

Каментары1

  • Маршрутамі КДБ
    15.11.2023
    https://karty.by/1900-1938/bssr-repressions-1918-1940/

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным13

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным13

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць