Гісторыя1919

У Расіі прадалі на аўкцыёне старажытную грамату аб наданні герба беларускай Дзісне

Грамата караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста аб наданні гораду Дзісна герба была прададзена на аўкцыёне ў Расіі, вынікае з інфармацыі на сайце аўкцыённага дома «Літфонд», піша Sputnik.

Фота: Аўкцыённы дом «Літфонд» / Ivan Filimonov

Гістарычны дакумент быў падпісаны 28 лютага 1567 года ў Кнышыне. Пісар Міхал Гарабурда склаў тэкст на старабеларускай мове і напісаў яго кірылічным скорапісам.

На ўнікальным гістарычным дакуменце ў золаце і фарбах відаць буйная рукапісная выява герба, які ўяўляў сабой гарадскую сцяну з трыма вежамі.

«Даем тому месту Дисненскому герб три вежи з муру, который герб и на сем листе нашом вымалевать есьмо казали», — гаворыцца ў грамаце.

Фота: Аўкцыённы дом «Літфонд» / Ivan Filimonov

Тэкст граматы вядомы даследчыкам, бо быў выдадзены ў 13-м томе «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі» ў 1886 годзе. Тады аўтары публікацыі спасылаліся на копію дакумента XVIII стагоддзя, а сам арыгінал граматы захоўваўся ў Віленскім магістраце.

Аўкцыён, на якім грамата была прададзеная за 750 тысяч расійскіх рублёў (каля 8,5 тысячы даляраў), адбыўся 16 лістапада. Звесткі пра прадаўца і пакупніка «Літфонд» не апублікаваў. Пячатка на дакуменце сведчыць, што, верагодна, грамата знаходзілася ў бібліятэцы роду Тышкевічаў.

Таксама ў дзень аўкцыёну былі прададзеныя яшчэ два дакументы з архіва Тышкевічаў, звязаныя з беларускай гісторыяй. Так, за 550 тысяч расійскіх рублёў прадалі грамату вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта III Якаву Мілеўскаму на землі ў Віленскім ваяводстве, а таксама грамату вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны Сфорцы манастыру святых пакутнікаў Барыса і Глеба ў Гродне. 

Каментары19

  • Анфиса
    19.11.2023
    старобеларуская - улыбнитесь, фантазёры!
  • Улыбайся ў мінскім метро)
    19.11.2023
    Анфиса, дай пачытаць тэкст граматы рузкім, і ў іх будзе эфект як у метро :)
  • extrym
    19.11.2023
    Гэта толькі кропля ў моры. Колькі было вывезена на ўсход адзін бог ведае. Пра крыж Еўфрасінні ўжо не раз пісалі а толку.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць