Грамадства

Затрыманую падчас «хапуну» на аграсядзібе «Стулы» звольнілі з працы

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 10 жніўня выканаўца абавязкаў дырэктара Кобрынскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання ў вуснай форме паведаміла майстрыцы вытворчага навучання Веры Андраюк, якая з перапынкам адпрацавала ва ўстанове адукацыі 8 гадоў, што кантракт з ёю не будзе працягнуты.

У аграсядзібе «Стулы»

Прычына такога рашэння не была названа, але з асабістых крыніц праваабаронцам стала вядома, што кіраўніцтва ўстановы адукацыі было вымушана пайсці на скасаванне кантракту па тэлефонным загадзе з органу мясцовай улады.

Гэта можа быць звязана з затрыманнем жанчыны падчас «хапуну» ў аграсядзібе «Стулы», што месціцца на ўскрайку Белавежскай пушчы ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Тады ў выходны дзень разам з іншымі наведвальнікамі сям’я Андраюк прыехала ў «Стулы», каб паглядзець спектакль беларускага народнага тэатра лялек «Батлейка».

Але замест прыемнага адпачынку на прыродзе людзі атрымалі вялікі стрэс праз рэйд сілавікоў на аграсядзібу. Сведкай стала і сямігадовая дачка Веры Андраюк, якая атрымала вялікую псіхалагічную траўму ад «хапуну», зладжанага АМАПам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць