Усяго патроху77

«Тут спыняўся апошні кароль Рэчы Паспалітай». Старажытную сядзібу ў Мастоўскім раёне аднавіла мясцовая гаспадарка

Сядзіба знаходзіцца ў баку ад вёскі Вялікая Рагозніца. Цяпер у гэтым велічным будынку знаходзіцца кантора мясцовага сельгаспрадпрыемства, піша «Звязда».

Работы збольшага завершаны, але на чарзе гаспадарчая пабудова паблізу маёнтка і вялікая прысядзібная тэрыторыя, дзе калісь, відавочна, быў раскінуты парк. Яго таксама будуць аднаўляць.

Сядзіба знаходзіцца на землях КСУП «Імя Адама Міцкевіча». Намаганнямі старшыні Уладзіміра Пісарэвіча тут праведзены значныя работы. Дарэчы, сам дырэктар гаспадаркі таксама ведае пра былых уладальнікаў маёнтка. 

— Старажытны будынак заклаў вядомы на той час дзяржаўны дзеяч Антоній Сухадольскі. Затым палац пераходзіў да розных уладальнікаў. Цяпер сядзіба належыць КСУП «Імя Адама Міцкевіча». Мы правялі даволі істотны рамонт. Аднавілі фасад і дах, падабралі адпаведную каларыстыку. Таксама адрамантавалі ўязныя калоны. Яшчэ трэба адмостку зрабіць і прывесці ў належны выгляд будынак ля сядзібы. У перспектыве ачысцім увесь участак, ёсць намер пасадзіць сад, пладовыя дрэвы. Дзякуючы рэнтабельнасці гаспадаркі, усе работы вядзём за ўласныя сродкі.

Сядзібу яшчэ напрыканцы XVIII стагоддзя заклаў уласнік гэтых мясцін, вядомы на той час дзяржаўны дзеяч Антоній Сухадольскі. Цікава, што ў сеймах Рэчы Паспалітай ён выступаў за тое, каб у склад ваеннай камісіі ўваходзілі не толькі палякі, але і ўраджэнцы беларускіх земляў. 

Наступным уладальнікам сямейнай сядзібы і Рагозніцы стаў сын Антонія Сухадольскага — Ян. Ён, як і бацька, служыў пры высокім двары, а ў 1794 годзе быў удзельнікам паўстання разам з Тадэвушам Касцюшкам. Двое другіх сыноў пайшлі па творчым шляху — адзін з іх стаў паэтам, другі — мастаком. Януарыя Сухадольскага нават лічаць першым беларускім мастаком-баталістам. 

Сама сядзіба пабудавана ў стылі класіцызму, аднапавярховая і з порцікам на цэнтральным фасадзе. Ёсць нямала архітэктурных асаблівасцяў, напрыклад, верх порціка, ці, больш дакладна, франтон, упрыгожаны гірляндай і карнізам. Раней тут стаялі бронзавыя вазы, але іх, па даведках, знялі яшчэ падчас Першай сусветнай вайны. Кажуць, пераплавілі на зброю. 

Пазней, дзесьці пры канцы XIX стагоддзя, быў прыбудаваны балкон з калонамі. 

Памяшканні, бачна, былі даволі раскошнымі. Праўда, зараз ад былой велічы нічога не засталося, акрамя высокіх столяў і старажытных сцен.

А калісьці тут стаяў камін з белага мармуру з люстэркам, круглая печ з белай кафлі, сцены ўпрыгожвала багатая калекцыя жывапісу. На жаль, пра арыгінальныя інтэр’еры старажытнай сядзібы мала што вядома. Маёнтак часта мяняў уладальнікаў.

Але ёсць звесткі, што тут гасцяваў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У яго нават быў свой «каралеўскі» пакой — самае ганаровае месца ў маёнтку. 

Рагозніца неўзабаве перайшла да сям’і Шабанскіх. Малады гаспадар браў удзел у паўстанні 1863 года і загінуў каля вёскі падчас бітвы з казакамі. Дарэчы, на месцы бітвы ўстаноўлены валун, які сведчыць аб гэтай гістарычнай падзеі. Не так даўно яго аднавілі. 

Ну і апошнім уласнікам на пачатку XX стагоддзя стаў Оскар Мяштовіч, які валодаў Рагозніцай да 40-х гадоў. Адметна, што за гэты час ён паспеў пабудаваць даволі велічны касцёл у неараманскім стылі. Зараз гэта адна са славутасцяў гэтых мясцін, як і сядзіба і яе ўязная брама.

За савецкі перыяд тут шмат што перабудавана, але сам фасад і ўязная брама знаходзяцца ў адносна здавальняючым стане. Пасля маштабнага рамонту аблічча будынка змянілася, неўзабаве ў адпаведным стылі аформяць прысядзібны парк. 

У Магілёўскім раёне стварылі этнахатку пасляваенных гадоў

У Шчорсах зноў паспрабуюць прадаць за бесцань вяндлярню Храптовічаў

Белая дача стала абсалютна белай. Як змяніўся знакаміты аб'ект у Курасоўшчыне

Каментары7

  • Ёсік
    25.11.2023
    Сьмешна побач выглядае чз сьцяг, які аніякім бокам да Беларусі, пры тым, старажытнай. Трэба было герб па сярэдзіне, як какарда ў вайскоўца на ілбе.
  • Юрий
    25.11.2023
    Хм...,Вы конечно сделали лучше....но нихрена не делаете.Только по клаве стучите
  • Юрий
    25.11.2023
    Хм..., Вы конечно сделали бы лучше....но времени и желания хватает только на коменты

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў13

ГрамадстваАбнаўляецца!13

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю11

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС14

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў13

ГрамадстваАбнаўляецца!13

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць