Спорт

Дзмітрый Верхаўцоў можа перайсці ў «Сэлтык»

Абаронца футбольнага клуба «Нафтан» і зборнай Беларусі Дзмітрый Верхаўцоў можа перайсці ў шатландскі «Селтык» ў найбліжэйшы час.

Паводле паведамленняў шатландскай прэсы, абаронцам «Нафтана» і зборнай Беларусі Дзмітрыем Верхаўцовым сур’ёзна цікавіцца «Сэлтык», які зрабіў канкрэтную прапанову абаронцу і яго клубу.

Беларус павінен заняць месца Гары Колдуэлла, кантракт якога сканчаецца ўжо 1 студзеня.

Верхаўцоў павінен прайсці медагляд ў Глазга яшчэ да новага года. Калі ўсё будзе добра, то адразу ж падпішуць кантракт. Кошт пераходу ацэньваецца прыблізна ў паўмільёна фунтаў, паведамляе football.by

***

«Сэлтык» побач з «[Глазга] Рэйнджэрс» — самыя вядомыя клубы Шатландыі

Выступаюць у мясцовай прэм’ер‑лізе. «Сэлтык» — заснаваны ў 1888 г. 42‑хразовы чэмпіён Шатландыі. Гуляе на «Сэлтык Парк». У «Глазга Рэйнджэрс» — 52 тытулы (але і заснаваны ў далёкім 1872 г.). Следам ідуць «Абердын», «Хартс» і «Хіберніан», што станавіліся чэмпіёнамі па чатыры разы.

Ад 1986 г. «Сэлтык» і «Рэйнджэрс» папераменна заваёўваюць тытул чэмпіёна Шатландыі. Апошнім разам у гэтую спрэчку ўмяшаўся ў сезонах 1983/84 і 1984/1985 «Абердын», які тады трэніраваў сэр Алекс Фергюсан.

Раней лічылася (і цяпер часам таксама), што «Сэлтык» падтрымліваюць каталікі, «Рэйнджэрс» — выключна пратэстанты, прычым каталікі-футбаліста да пэўнага часу не падпускаліся на гарматны стрэл да клуба.

Падобная сітуацыя, дарэчы, у Эдынбургу з каталіцкім «Хіберніанам» і пратэстанцкім «Хартсам».

***

У чэмпіянаце Шатландыі удзельнічаюць 12 камандаў, што напачатку гуляюць у тры колы (33 туры), а потым каманды дзеляцца на дзве шасцёркі, каманды з 1 па 6 месца ў адно кола разыгрываюць прызавыя месцы і званне чэмпіёна, каманды з 7 па 12‑е вызначаюць няўдачніка.

Зараз у чэмпіянаце лідзіруе «Рэйнджэрс», у яго пасля 16 тураў 37 балаў, у «Сэлтыка» — 33, у «Хіберніана» — 32.

3 студзеня акурат і пройдзе дэрбі «старой фірмы» «Сэлтык» і «Рэйнджэрс».

На «Сэлтык Парк».

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы6

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасціі»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

Павел Севярынец прыехаў у Варшаву ФОТАФАКТ7

Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць