Грамадства

На зямельны ўчастак Леаніда Судаленкі наклалі арышт

Падставай стала адкрыццё 1 лістапада чарговай крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага праваабаронцы (артыкул 361-4 КК «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

«Якое дачыненне мой участак мае да «злачынства», у якім мяне падазраюць лукашысты? Я, вядома, накіраваў запыт у раённы Следчы камітэт, які вядзе супраць мяне справу, каб прыслалі на электронную пошту пастанову аб тым, што з’яўляецца падставай для арышту маёй зямлі. Ужо месяц прайшоў і адказу я не атрымаў. Яны маўчаць. Гэты арышт для мяне нічога не значыць. Я як карыстаўся сваёй зямлёй, так і буду карыстацца…», — пракаментаваў у размове з выданнем «Хартыя’97» сітуацыю Леанід Судаленка.

У каментары «Штодню» ён дадаў: «Я не ведаю, якое дачыненне можа мець зямля да таго, у чым мяне спрабуюць абвінаваціць? Складваецца ўражанне, што гэта банальная помста, з’ехаў, не замаўчаў, дык атрымай! А закон у краіне сёння сам па сабе. Зямля ў мяне ў пажыццёвым спадчынным валоданні!»

Леанід Судаленка — палітвязень, кіраўнік ліквідаванага ўладамі Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру «Вясна». Больш за 20 гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю, аўтар траціны з усіх скаргаў на Беларусь у Камітэце ААН па правах чалавека, лаўрэат ордэна «Свабода — роўнасць — братэрства» Французскай Рэспублікі. Праваабаронца дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, абараняў у судзе звольненых «за палітыку» рабочых. Пасля падзей 2020 года быў абвінавачаны ў парушэнні народнага арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», у выніку чаго яго пазбавілі волі на тры гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. У жніўні 2023, адразу па выхадзе з калоніі, быў вымушаны з’ехаць за мяжу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе3

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі запусцілі сэрвіс пракату карэт ФОТЫ1

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры6

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі2

Дзе найбольш складана знайсці працу ў Беларусі2

Ландсбергіс пра рашэнне перадаць ахову Ціханоўскай паліцыі: Гэта выгадна Лукашэнку11

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда8

22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі2

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе3

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць