Вайна66

Зʼявіліся фоты імаверных наступстваў атакі беспілотнікамі па расійскім аэрадроме Марозаўск

У сеціве зʼявіліся здымкі пашкоджанага самалёта, як сцвярджаецца, бамбавіка Су-34 на аэрадроме Марозаўск Растоўскай вобласці. Іншых пацверджанняў наступстваў атакі пакуль няма. 

Фота публікуе канал Спільнота monitor.

«На фота можна ўбачыць, што закрылкі, хутчэй за ўсё Су-34, пасечаныя паражальнымі элементамі. Калі паражальныя элементы патрапілі ў зону кабіны, то самалёту(ам) спатрэбіцца сурʼёзны рамонт», піша канал.

Губернатар рэгіёну Уладзіслаў Голубеў ранкам пацвердзіў, што прылёты былі. Сярод цэляў для ўдараў ён назваў і Марозаўск.

«Сёння раніцай сілы СПА адбілі масавую атаку беспілотнікаў самалётнага тыпу на тэрыторыю Растоўскай вобласці ў раёне Марозаўска і Каменска. Большая частка беспілотнікаў была знішчана. Ахвяр няма», — заявіў кіраўнік вобласці.

Каментары6

  • За Свабоду!
    17.12.2023
    Дзе пашкоджанні?, А як боты пісалі, што і пашкодданы беларускімі партызанамі самолёт у Мачулішчах у норме. А ён да гэтага часу ў рэмонце. Справа зроблена і там і тут. Дарэчы, потым чарга і да ботаў дойдзе...
  • За якую вы свабоду?
    17.12.2023
    За Свабоду!, вы вызначцеся, ці вы за свабоду, ці нельга задаваць нават удакладняючых пытанняў.
  • За Свабоду!
    17.12.2023
    За якую вы свабоду?, Азаронак і Саўбелка адкажуць на пытанні ботаў. Боты да ботаў. Тут не атрымаецца.
    P.S. І не трэба трэці нік выдумляць і маляваць масавасць адным ботам.

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць