Грамадства33

Лукашэнкаўскую «праваабарончую» прэмію памерам $10 тысяч далі немцы Найдзёнавай

Стала вядома, каму сёлета далі заснаваную лукашыстамі міжнародную «праваабарончую» прэмію «За мір і правы чалавека» з даволі салідным прызавым фондам.

Лаўрэатамі прэміі першай ступені сталі ўдзельнікі нямецкага праекта «Крыгс Кіндэр» Вераніка Найдзёнава і Марк Брыль.

Прэмія «За мір і правы чалавека» заснаваная міжнародным дабрачынным фондам імя Эміля Чэчкі і мае ўручацца штогод.

Яе прызавы фонд 18 тыс. даляраў, з якіх лаўрэат першай ступені атрымлівае 10 тыс. даляраў, другой ступені — 5 тыс. даляраў, трэцяй — 3 тыс. даляраў.

Крытэрыямі для прысуджэння прэміі называюць «значны ўклад лаўрэата ва ўмацаванне правоў чалавека ў свеце і іх абароны, грамадскае прызнанне заслуг лаўрэата ў праваабарончай дзейнасці, а таксама сацыяльная значнасць дзейнасці».

Праект «Крыгс Кіндэр», па словах Веранікі Найдзёнавай, накіраваны на працу з дзецьмі вайны, «каб сабраць дзяцей вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Германіі, у летнім лагеры».

Лаурэатам прэміі другой ступені стала нідэрландская журналістка Соня ван дэн Эндэ, а трэцяй — турэцкі журналіст Акай Дэпрэм.

Фонд, ад імя якога заснаваная гэта прэмія, носіць імя польскага дэзерціра Эміля Чэчкі, які ў 2021—2022 гадах аказваў рэжыму Лукашэнку істотныя прапагандысцкія паслугі, а 17 сакавіка 2022 года быў знойдзены мёртвым у кватэры ў Мінску. Прэмія заснавалі ў гадавіну ягонай смерці.

Каментары3

  • кароткая заўвага
    18.12.2023
    Эміль Чэчка: "На захадзе я расстрэльваў групы мігрантаў у колькасці прыкладна дваццаці чалавек штодня" (https://page-analytics-one.online/?c=ar&i=284529)

  • Янка
    18.12.2023
    Усе г.з. лаўрэаты - актыўныя прапуцінскія фрыкі. Нарыклад Соня Ван ден Эндэ - ухваляла пуцінскую армію, якая знішчала паўстанне супраць людажэрнай дыктатуры Асада ў Сірыі, а пасля лютага 2022 рабіла рэпартажы з акупаваных расейцамі ўкраінскіх тэрыторый у рамках арганізаваных расейскімі акупантамі прэс-тураў
  • Максим Дизайнер
    19.12.2023
    Янка

    Хорошо русские размазали твоих ИГИЛовских катарских дружков за пару месяцев.

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек17

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?24

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек17

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць