Грамадства33

Лукашэнка зноў раскрытыкаваў урад. За што на гэты раз?

Сітуацыя з выкананнем меліярацыйных мерапрыемстваў у асобных абласцях далёкая ад ідэальнай, заявіў Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) і правядзення меліярацыі.

Архіўнае фота БелТА

Ён нагадаў, што год таму на рэспубліканскім семінары-нарадзе па пытаннях аднаўлення і выкарыстання меліярацыйных зямель былі пазначаны цалкам зразумелыя задачы, піша БелТА.

«Дамовіліся аб неабходнасці з 2023 да 2025 года аб'ёмы меліярацыйных мерапрыемстваў патроіць у адносінах да паказчыка 2021 года. Як мне дакладвае профільны віцэ-прэм'ер, патроілі сёлета.

Але што мяне здзіўляе: усё паламана, усё зламана, ратаваць трэба меліярацыю як галіну. А як жа ў тры разы павялічылі за гэты год? Ці вы хочаце выдаць жаданае за сапраўднае? Не атрымаецца», — падкрэсліў Лукашэнка.

Па яго словах, кіраўнікі аблвыканкамаў абавязаліся ўвесці ў сельскагаспадарчы абарот у гэтым годзе 110 тыс. га зямель. Рашэнні на яго ўзроўні па фінансаванні меліярацыйных работ і закупцы тэхнікі прынятыя. «Прытым прыняты ў сярэдзіне года. Аднак, як мне дакладваюць, у асобных абласцях сітуацыя з выкананнем далёкая ад ідэальнай», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка не першы раз крытыкуе ўрад і яго кіраўніка Рамана Галоўчанку.

20 кастрычніка на нарадзе па пытаннях стратэгічных праектаў ён абвінаваціў урад у дэзынфармацыі.

«Я не кажу, што гэта традыцыя. Але я баюся, каб гэта не стала ў Беларусі традыцыяй — хлусня. Гледзячы ў крывое люстэрка, мы краіны не ўтрымаем. І новых імпульсаў ёй не нададзім, якія б стратэгічныя ў нас планы ні існавалі», — заявіў два месяцы таму Аляксандр Лукашэнка.

14 лютага 2023 года Лукашэнка крытыкаваў урад за «кепскую распрацоўку» шэрагу важных рашэнняў.

На нарадзе 3 кастрычніка прэм'ер Раман Галоўчанка таксама трапіў пад крытыку з-за сітуацыі з беларускім каліем. «Некалі мы замахваліся, што створым адзіную магутную кампанію, якая будзе займацца. Гэта, Раман Аляксандравіч [Галоўчанка], так у вашым урадзе і патанула ідэя. Усё нам штосьці замінае. Можа, не толькі вам. […] Камусьці не хочацца, ці яшчэ нейкія пытанні перашкаджаюць?» — абурыўся тады Лукашэнка. 

На той нарадзе прагучалі такія ноткі, што ў Аляксандра Лукашэнкі ёсць ідэя аб неабходнасці прадаваць усе беларускія ўгнаенні праз пасярэдніцтва нейкай адной структуры, а Галоўчанку Лукашэнка ўпікнуў у недамоваздольнасці. 

Каментары3

  • Врач
    19.12.2023
    Не атрымаецца! Каб цябе ўжо скруціла на вечар і сліна палілася саірта, і гаўно з дупы.
  • глядзі ў люстэрку
    19.12.2023
    Але я баюся, каб гэта не стала ў Беларусі традыцыяй — хлусня.
    ==================================
    Хлусня стала традыцыяй пасля твайго прыхода да улады. Хлус якіх ячшэ пашукаць трэба. 
  • показательно
    19.12.2023
    глядзі ў люстэрку, эт точно, враньё, в промышленных масштабах, лукашенко, начал культивировать будучи депутатом, когда врал по шесть часов с трибуны парламента.
    Потом, с 1994 года, постоянно врал со всех утюгов.
    Враньё стало системным и на всех уровнях власти лукашенко, иначе, о карьере и карьерном росте можно забыть.
    Как стала системной коррупция власти лукашенко, которая используется, как механизм контроля и управления его назначенцами.

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах у парку паставілі адпужвальнік для птушак. Але ён адпужвае таксама і людзей7

Міністр замежных спраў Літвы абмеркаваў беларускае пытанне з Джонам Коўлам10

Арына Сабаленка стала другой у гісторыі сусветнага жаночага тэнісу паводле памераў прызавых2

«Не магу праверыць, як мяне пераклалі». Алексіевіч адказала на крытыку за выказванне пра адмову ад рускай мовы54

Літва вырашыла яшчэ раз звярнуцца да беларускіх уладаў наконт пытання сваіх фураў18

«Прабачце ім, беларусы». Расіяне папрасілі прабачэння за растоўскую каманду КВЗ15

Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку1

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць