Грамадства

«Піша вельмі бадзёрыя лісты». Што вядома пра зняволенага дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых

З ліпеня 2023 года дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых трымаюць у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку. Вядома, што палітвязень працуе на сартаванні поліэтыленавых гранул, а ў вольны час чытае шмат філасофскай і гістарычнай літаратуры. Падрабязнасці сталі вядомыя ад жонкі Канстанціна Наталлі, піша «Радыё Свабода».

«Пра ўмовы ў калоніі піша, што нармальныя, але думаю, што такія самыя, як і ў іншых палітвязняў. У вольны час чытае, аднак вольнага часу ў іх там няшмат. Лісты даходзяць яму толькі ад найбліжэйшых сваякоў, і ад яго тое самае. Званіць з калоніі яшчэ яму не дазволілі ніводнага разу», — расказала Наталля.

Канстанціну Залатых 54 гады. У калоніі ён працуе на сартаванні поліэтылену. Вось што ягонай жонцы вядома пра гэтую працу:

«Яны там уручную перабіраюць поліэтыленавыя гранулы, з якіх потым робяць плёнку.

Напісаў, што ёсць добрыя гранулы, а ёсць непрыдатныя, вось іх трэба аддзяліць. Наколькі гэта цяжкая і шкодная праца, не ведаю, але, як сказала адна жонка вязня, яны «працуюць папялушкамі».

Паводле Наталлі Залатых, яе муж і ў калоніі знаходзіць магчымасць займацца сур’ёзнымі кнігамі.

«Чытае, напрыклад, «Гісторыю заходняй філасофіі» Бертрана Расэла, «Мастацтва вайны» Сунь Цзы. Чытае і кнігі па-ангельску. Вельмі любіць гісторыю, асабліва ваенную, тэорыю палітыкі і эканомікі, філасофію. Некаторыя кнігі, якія яго цікавяць, замаўляе праз кнігарню і потым чакае, пакуль прыйдуць», — расказала Наталля Залатых.

Жонцы палітвязня невядома, ці займаецца ён у калоніі спортам.

«Наколькі ведаю, палітычных не бяруць у спартовыя гульні, не дазволена. Але не скардзіўся на стому, піша, што здаровы. Ён увогуле піша вельмі бадзёрыя лісты і адносна харчавання не скардзіцца.

Ён у мінулым чалавек вайсковы, таму кашы можа есці і не наракае. Піша, што і рыбу даюць, і мяса, а на вячэру звычайна смажаная «варонка» — падсмажаная вараная каўбаса. Яшчэ ў яго ёсць «атаварка» — можна ў краме набыць нешта дадатковае, але не на 222 рублі, як ва ўсіх, а толькі на 74 рублі».

Канстанціна Залатых арыштавалі ў траўні 2022 года. Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗА ў Жодзіне, потым на «Валадарцы». У сакавіку 2023 года Мінскі гарадскі суд на закрытым пасяджэнні прызнаў дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, уключна з абразай Лукашэнкі і распальваннем сацыяльнай ды іншай варажнечы і прысудзіў яму 4 гады зняволення. Сваёй віны Канстанцін Залатых не прызнаў. Беларускія праваабаронцы прызналі журналіста палітвязнем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм8

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць