Эканоміка66

На завод з холдынга «Гарызонт» шукаюць новага гендырэктара. Колькі гатовы плаціць?

Днямі на сайце службы занятасці з'явілася вакансія ад кампаніі «Мідэа-Гарызонт». На беларуска-кітайскае прадпрыемства шукаюць генеральнага дырэктара.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: скрыншот з відэа ctv.by

Генеральны дырэктар мусіць мець тэхнічную адукацыю і досвед працы кіраўніком на вытворчым прадпрыемстве ад 5 гадоў.

Апроч гэтага, ад кандыдата патрабуюць валодання англійскай і кітайскай мовамі. Як вынікае з апісання вакансіі, свабоднае валоданне кітайскай — адзін з найважнейшых крытэрыяў для працаўладкавання.

Абяцаная зарплата — 6240 рублёў, або 5366 рублёў пасля аплаты падаткаў. Па бягучым курсе, гэта каля 1680 даляраў на рукі.

Прадпрыемства «Мідэа-Гарызонт» было заснавана ў Мінску ў 2007 годзе — кітайскім холдынгам Midea Group і беларускім холдынгам «Гарызонт». Асноўная група тавараў, якія вырабляюць на сумесным прадпрыемстве — мікрахвалёўкі. Прадукцыю выпускаюць як пад маркай Horizont, так і Midea.

Чытайце таксама: 

Сярэдні заробак у лістападзе падрос зусім крыху

Што Беларусі выгадней эканамічна — імкнуцца ў ЕС або заставацца ў саюзе з Расіяй?

Каментары6

  • Дразды
    26.12.2023
    Ну аплата завісіт ад калічыства сямеяк гатовых нахаляўку палац і пепелац у Драздах
  • лот
    26.12.2023
    А сколько готовы сидеть ?
  • Злой беларус
    27.12.2023
    Всё равно возьмут крэпкага хазяйственника из одной с ответственным за назначение деревни.Система сбоев не даёт.

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў7

ГрамадстваАбнаўляецца!7

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні18

Тунэлі пойдуць на восем метраў ніжэй за Свіслач — як ідзе будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ФОТЫ3

Гітлер супраць Зялінскага. Выбары мэра французскага гарадка «завірусіліся» з-за прозвішчаў кандыдатаў1

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць6

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў7

ГрамадстваАбнаўляецца!7

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць