Грамадства55

У Полацку і Наваполацку затрымалі 30 чалавек, звязаных з мясцовымі велачатамі

Пра затрыманні расказалі на «Беларусь-1», піша «Медыязона».

У сюжэце гаворыцца, што ў жніўні 2020 года чат сталі «напампоўваць агрэсіўнымі відэаролікамі». У студыю запрасілі аператыўнага супрацоўніка, які распавёў, што ў чаце публікавалі заклікі да выхаду на пратэсты і абмяркоўвалі планы па «звяржэнні ўлады». Супрацоўнік распавёў, што затрымалі больш за 30 чалавек.

Па словах вядучай «Беларусь-1», сілавікі «прыцягнулі да адказнасці» адміністратара чата. Што з ім цяпер, невядома.

Тэлеканал паказаў відэа з некалькімі ўдзельнікамі чата. «Медыязона» знайшла іх старонкі ў сацсетках — гэта Аляксей Корабаў, Арцём Барсукоў і Мікіта Ільянец.

Корабаў на камеру кажа, што быў уведзены ў зман, Барсукоў — што «зарэгістраваўся» ў тэлеграм-каналах з «заклікамі да забастовак і інструкцыямі па дыскрэдытацыі Беларусі і планамі па змене ўлады», а Ільянец — што ў жніўні 2020 года ўдзельнічаў у некалькіх велазаездах па Наваполацку і быў падпісаны на «забароненыя каналы».

Каментары5

  • Вынік
    29.12.2023
    Рэпрэсіі прывядуць толькі да таго, што ў выніку павялічыцца колькасць праціўнікаў Лукашэнкі сярод ябацек, калі яны сутыкнуцца з тым, як затрымліваюць іх блізкіх і на ўласныя вочы пабачаць усё.
    Нагадаю, што у 2020м масава паўсталі былыя ябацькі.
  • ружовыя акуляры 2006 года
    29.12.2023
    Нічога не бойцеся, беражыце сябе,ловко написано, пагоны не жмут?
    1. Откуда такой оптимизм? За счет чего такой прирост? Большинству фиолетово, кто хотел уехал, кто не смог - сидит. Против может почти все население, но пока нарыв не лопнет ничего не будет. А до нарыва ох как еще далеко.
    2. В 20-м говорили режиму осталось 3 дня и можно не напрягаться и только спокойно ждать. А в это время аккуратно перекрывали воздух, садили активных и в конце концов погасили пожар.
    3. Мало вам еще? Хватит уже накручивать создание ячеек (какое противное гбэшное слово). Что делать в этих суполках? Какой план действия, какие шаги? Или главное сотрясать воздух?
    Пока люди (большинство) сами не захотят ничего не будет. Вся надежда только на братьев украинцев и на розум белорусов. Все остальное только пена и вода.
  • Саша
    29.12.2023
    Силовики делают лишь то, что им позволяет делать белорусский народ.

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць43

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу10

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»1

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград4

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць