Сёння, 30 снежня, каля трэцяй гадзіны ночы на аўтадарозе Р-2 Кобрын — Івацэвічы — Стоўбцы каля вёскі Светач адбылася смяротная аварыя.

Фота: МУС Беларусі
27-гадовая кіроўца Seat учыніла наезд на 25-гадовага кіроўцу грузавіка Renault, які знаходзіўся на праезнай частцы паблізу фуры. Пасля гэтага легкавік сутыкнуўся з паўпрычэпам, паведамляе Bereza.by.
У выніку ДТЗ загінулі кіроўца грузавіка і 30-гадовы пасажыр Seat.
Жанчына кіравала легкавіком у стане алкагольнага ап'янення (1,7 праміле).
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары